Дзяржаўны лад Беларусі

Краiна. Грамадства. Дзяржава.

Усё гэта наша Беларусь.
Прэзідэнт - Дзецям

"У Беларусі вельмі прыгожая прырода" - гаворачы так, мы маем на ўвазе нашу краіну.

"Беларусі патрэбна актыўная таленавітая моладзь" - гэта ўжо мы вядзём размову пра грамадства.

"Беларусь дапамагае суайчыннікам за мяжой" - у гэтым выпадку мы гаворым пра нашу дзяржаву.

Што ж уключаюць у сябе гэтыя важнейшыя паняцці?

Краiна - геаграфічная тэрыторыя, якая мае гістарычныя і культурныя асаблівасці.

Грамадства - людзі, якія жывуць у адной краіне і звязаны адзін з адным рознымі адносінамі.

Дзяржава - палітычная форма арганізацыі грамадства, органы ўлады, якія кіруюць грамадствам (Прэзідэнт, Парламент, Урад, Суды і г.д.)

Рэспубліка Беларусь (Беларусь) - афіцыйная назва нашай дзяржавы. Большасць людзей, што пражываюць на тэрыторыі дзяржавы, з'яўляюцца яе грамадзянамі.

Грамадзянства - асаблівая прававая сувязь чалавека і дзяржавы, прадугледжвае іх узаемныя правы і абавязкі.

Дзяржава забяспечвае правы і свабоды сваіх грамадзян і іх захаванне.

Правы, свабоды і абавязкі грамадзяніна прапісаны ў Канстытуцыі.

Грамадзяне знаходзяцца пад абаронай сваёй дзяржавы, нават калі знаходзяцца на тэрыторыі іншых краін.

Грамадзянамі Беларусі пры нараджэнні становяцца дзеці, у якіх адзін з бацькоў ці абодва бацькі з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь (гэта так званае права крыві).

Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь могуць стаць людзі, якія пражылі ў Беларусі не менш як 7 гадоў, не парушаючы законаў і працуючы на карысць краіны.

Згодна з арт. 1 Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь - Унiтарная Дэмакратычная Сацыяльная Прававая дзяржава.

Унiтарная (ад лац. unitarius - адзіны)

Усе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі падпарадкоўваюцца адзіным нормам права:

  • адна Канстытуцыя;
  • адзінае заканадаўства;
  • адзіная сістэма вышэйшых органаў улады;
  • падпарадкаванне мясцовых органаў улады рэспубліканскім.

Дэмакратычная

Ва ўсталяванні правіл жыцця дзяржавы ўдзельнічаюць усе грамадзяне. Прадстаўнічыя органы ўлады (Прэзідэнт, Усебеларускі народны сход, Парламент, Саветы дэпутатаў) выбіраюцца шляхам галасавання, што азначае:

  • кантроль за ўладай з боку грамадства;
  • разнастайнасць поглядаў, палітычных партый;
  • мясцовае самакіраванне.

Сацыяльная

Дзяржава ўсім сваім грамадзянам забяспечвае дастойнае жыццё і свабоднае развіццё:

  • абарона сацыяльных правоў чалавека на працу, адпачынак, ахову здароўя і г.д.;
  • адрасная дапамога тым, хто ў ёй мае патрэбу: пенсіянерам, шматдзетным сем'ям, інвалідам і інш. катэгорыям грамадзян.

Прававая

Вяршэнства закону:

  • гарантыя правоў і свабод грамадзян;
  • адпаведнасць заканадаўства агульнапрызнаным стандартам міжнароднага права;
  • узаемная адказнасць грамадзян і дзяржавы;
  • падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
У Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых сучасных дэмакратычных дзяржавах, улада падзелена на тры незалежныя адна ад адной галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь забяспечвае пераемнасць органаў дзяржаўнай улады і з'яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • фарміруе Урад;
  • выдае ўказы і распараджэнні, падпісвае законы;
  • звяртаецца з пасланнямі да народа аб становішчы ў дзяржаве і аб асноўных напрамках унутранай і знешняй палітыкі;
  • прадстаўляе Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі;
  • з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь;
  • узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі;
  • прымае меры па ахове суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі;
  • назначае на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.
Заканадаўчая (прадстаўнічая) улада стварае законы дзяржавы.
  • Рэспубліканскі орган улады: Парламент.

  • Мясцовыя органы ўлады: Саветы дэпутатаў.

Выканаўчая ўлада забяспечвае выкананне законаў, займаецца кіраваннем.
  • Рэспубліканскія органы ўлады: Савет Міністраў, Міністэрствы, Дзяржаўныя камітэты.

  • Мясцовыя органы ўлады: Выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі.

Судовая ўлада ажыццяўляе кантроль за правільным выкананнем законаў.
  • Рэспубліканскія органы ўлады: Канстытуцыйны Суд, Вярхоўны Суд.

  • Мясцовыя органы ўлады: абласныя, раённыя, эканамічныя суды.

Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя, яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, дапаўняюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

Парламент з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнічым - паколькі прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў - грамадзян Беларусі. Заканадаўчым - паколькі яго галоўнай функцыяй з'яўляецца заканатворчасць.

Парламент у Рэспубліцы Беларусь называецца Нацыянальным сходам і складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў i Савета Рэспублікі.

Палата прадстаўнікоў

Для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі Беларусі ўтвараецца 110 выбарчых акруг. Дэпутатаў выбіраюць у адпаведнасці з законам на аснове свабоднага, усеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Дэпутатам можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21 года.

Савет Рэспублікі

Членаў Савета Рэспублікі выбіраюць дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню; 8 членаў Савета Рэспублікі назначае Прэзідэнт.

Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як 5 гадоў. Членам Савета Рэспублікі пажыццёва з яго згоды з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі.

Кожны закон звычайна прымаецца і Палатай прадстаўнікоў, і Саветам Рэспублікі. Пры неабходнасці ствараюцца пагаджальныя камісіі для знаходжання рашэння, якое задаволіць абедзве палаты.

Урад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

Урад

Урад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - гэта цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе кіраванне сістэмай падпарадкаваных яму міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Склад Савета Міністраў:

  • Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь;
  • Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
  • Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • Намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
  • Міністры Рэспублікі Беларусь;
  • Старшыні дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь;
  • Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь;
  • Старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў;
  • Іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прэзiдыум Савета Міністраў

Прэзiдыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пастаянна дзеючым органам, які разглядае пытанні, што знаходзяцца ў паўнамоцтвах Урада і патрабуюць неадкладнага вырашэння. У яго склад уваходзяць:

  • Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь;
  • Намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
  • Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
  • Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь;
  • Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь;
  • Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Прэм'ер-Мiнiстр кіруе работай Урада, назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў.

Мiнiстры ўзначальваюць міністэрствы і персанальна адказваюць за кіраванне асобнымі галінамі эканомікі.

Міністэрствы Рэспублікі Беларусь:

 

Старшынi дзяржаўных камітэтаў узначальваюць дзяржаўныя камітэты і персанальна адказваюць за міжгаліновыя пытанні, якія ў той ці іншай ступені датычацца ўсіх галін.

Дзяржаўныя камітэты Рэспублікі Беларусь:

Мясцовае кiраванне i самакiраванне

Тэрыторыя Беларусі падзяляецца на адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльные адзiнкi:

  • вобласці - 6, г. Мінск;
  • раёны - 118;
  • гарады абласнога падпарадкавання - 10;
  • гарады раённага падпарадкавання - 104;
  • сельсаветы - 1140;
  • пасёлкі гарадскога тыпу - 85.

У кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы ёсць выканаўчы камітэт - выканкам. Выканкамы забяспечваюць выкананне законаў і кіраванне на гэтай тэрыторыі дзяржаўнай уласнасцю - прадпрыемствамі, школамі, спецыяльнай тэхнікай, жылымі дамамі і да т.п. Выканкамы вырашаюць пытанні мясцовага значэння.

Судовая ўлада

Інтарэсы людзей, арганізацый часта не супадаюць, уступаюць у супярэчнасць. Узнікаюць канфлікты. Калі адзін з бакоў лічыць, што яго правы або інтарэсы ўшчэмлены, у яго ёсць права звярнуцца ў cel для ўстанаўлення справядлівасці.

Судовая ўлада Рэспублікі Беларусь належыць судам:

  • Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве.
  • Сiстэма судоў агульнай юрысдыкцыi:
    • Вярхоўны Суд, абласныя і Мінскі гарадскі суды, раённыя / гарадскія суды, якія разглядаюць працоўныя, жыллёвыя, зямельныя, экалагічныя, сямейныя, адміністрацыйныя і грамадзянскія спрэчкі, крымінальныя справы.
    • Эканамічныя суды абласцей, г.Мінска, якія разглядаюць эканамічныя спрэчкі - аб даўгах, банкруцтве.