Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Президент - Детям

 

Канстытуцыя (ад лац. сonstitutio - устанаўленне, пабудова) - гэта юрыдычны дакумент, які вызначае лад дзяржавы, правы, свабоды і абавязкі грамадзян і мае вышэйшую юрыдычную сілу.

Згодна з тэорыяй грамадскага дагавора, Канстытуцыя замацоўвае дамоўленасць паміж грамадствам (грамадзянамі) і дзяржавай па самых важных для грамадства пытаннях.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб'яўляе чалавека, яго жыццё.

Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы:

  • вызначае дзяржаўны лад;
  • устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы;
  • рэгулюе ўтварэнне органаў улады;
  • замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года). У гэты дзень штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой структуру, якая складаецца з Прэамбулы і 9 раздзелаў (156 артыкулаў):

Раздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу

Раздзел II. Асоба, грамадства, дзяржава

Раздзел III. Выбарчая сістэма. Рэферэндум

Раздзел IV. Прэзідэнт, Усебеларускі народны сход, Парламент, Урад, Суд

Раздзел V. Мясцовае кіраванне і самакіраванне

Раздзел VI. Пракуратура. Камітэт дзяржаўнага кантролю

Раздзел VII. Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь

Раздзел VIII. Парадак змянення і дапаўнення Канстытуцыі

Раздзел IX. Заключныя і пераходныя палажэнні