Інавацыйнае развіццё

Узаемадзеянне галін навукі і органаў дзяржаўнага кіравання ў навукова-інавацыйнай сферы ажыццяўляецца на сістэмнай аснове. Прыярытэт тут - маштабная мадэрнізацыя вытворчай і галіновай структуры эканомікі, укараненне ў практыку найноўшых навуковых распрацовак, якія адносяцца да вышэйшых тэхналагічных укладаў.

Інавацыйнае развіццё - адзін з важнейшых прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь.

Дзейсным інструментам яго рэалізацыі з'яўляецца Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады (далей - ДПІР).

Пленарнае пасяджэнне вучоных у Мінску
Пленарнае пасяджэнне ІІ З'езда вучоных у Мінску. Глядзець у поўным памеры

У 2019 годзе выкананы ўвод у эксплуатацыю па 11 праектах ДПІР, выхад на праектную магутнасць па 10 праектах. Аб'ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) па праектах ДПІР склаў Br1 703,3 млн, у тым ліку экспарт - Br990 млн. У рамках рэалізацыі праектаў і мерапрыемстваў ДПІР створана 2 677 высокапрадукцыйных працоўных месцаў.

Забяспечана функцыянаванне 25 суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку 16 тэхнапаркаў, 8 цэнтраў трансферу тэхналогій і Беларускага інавацыйнага фонду.

За мінулыя пяць гадоў намецілася тэндэнцыя росту долі экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме экспарту тавараў і паслуг (з 35,6% у 2019 годзе да 39,5% у 2023 годзе). Да ўзроўню 2019 года вартасны аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі вырас больш як на 27%.