Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях

Агульная інфармацыя

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях займаецца рэалізацыяй дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Асноўныя задачы

  • арганізацыйна-эканамічнае рэгуляванне пытанняў развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • планаванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, кантроль за эфектыўнасцю дзейнасці аспірантур (дактарантур);
  • правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • развіццё інавацыйнай інфраструктуры, стварэнне механізмаў падтрымкі суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці, забеспячэнне стварэння і развіцця вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях;
  • прыцягненне і выкарыстанне ў эканоміцы перадавых высокаэфектыўных замежных тэхналогій;
  • стымуляванне і падтрымка развіцця прадпрымальніцтва, звязанага з камерцыялізацыяй і ўкараненнем у вытворчасць навукова-тэхнічных дасягненняў;
  • забеспячэнне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці і аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама эфектыўным выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца на фінансаванне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • кантроль за ходам выканання навукова-тэхнічных праграм і праектаў;
  • забеспячэнне функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз;
  • маніторынг і аналіз сусветных тэхналагічных тэндэнцый;
  • забеспячэнне развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях

Месцазнаходжанне:

220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1

Афіцыйны сайт:

www.gknt.gov.by