Эканоміка

Рэспубліка Беларусь - экспартна арыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Беларусь прытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая даказала сваю жыццяздольнасць і эфектыўнасць.

Паводле папярэдняй ацэнкі, у цэлым за 2010-2025 гады ВУП краіны павялічыўся ў супастаўных цэнах на 27,2% пры росце прадукцыйнасці працы за названы перыяд на 42,8%.

Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас з $15,3 тыс. у 2010 годзе да $34,7 тыс. у 2025 годзе (папярэднія даныя).

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі

ВУП

ВУП, млн рублёў (2011-2015 гг. – з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

2025 г. - папярэднія даныя.

Аб'ём
2025286652
2024255124
2023217969
2022193741
2021176879
2020149721
2019134732
2018122320
2017105748
201694949
201589910
201480579
201367069
201254762
201130725

Знешнi гандаль

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі, млрд долараў ЗША.

2025 г. – папярэднія даныя.

Аб'ём
2025105,2
2024100,7
202395,4
202289,7
202194,9
202072,4
201984,4
201883,6
201773,1
201660,0
201565,6
201487,2
201390,5
2012101,0
201194,3

Прадукцыя прамысловасцi

Аб'ём прамысловай прадукцыi, млн рублёў (2011-2015 гг. – з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

2025 г. – папярэднія даныя.

Аб'ём
2025208047
2024208254
2023187751
2022170378
2021155870
2020118408
2019115700
2018110364
201794306
201681795
201573959
201467435
201360741
201261719
201134831

Прадукцыя сельскай гаспадаркi (у гаспадарках усiх катэгорый)

Аб'ём прадукцыi сельскай гаспадаркі, млн рублёў (2011-2015 гг. – з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

2025 г. – папярэднія даныя.

Аб'ём
202540149
202436772
202333319
202231845
202126142
202023630
201921692
201819394
201718701
201616113
201513859
201413081
201310488
20129587
20115336

Прыярытэты развіцця

Галоўная мэта, замацаваная ў пяцігадовай праграме на 2026-2030 гады, - гэта пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса. Беларусь павінна стаць краінай з развітой лічбавай індустрыяй і тэхналагічнай структурай, уласнымі прарыўнымі тэхналогіямі.

Для дасягнення мэты вызначаны актуальныя прыярытэты развіцця, на рэалізацыю якіх сканцэнтраваны ўнутраныя і знешнія рэсурсы і накіравана работа кожнага ў пабудове будучыні краіны:

Нацыянальная дэмаграфічная бяспека: захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Гэта пераадоленне негатыўных дэмаграфічных трэндаў і захаванне колькасці працоўных рэсурсаў.

Развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы. Гэта адукацыя, якая адпавядае бягучым запатрабаванням рынку працы і патрэбнасцям эканомікі, бесперапыннае патрыятычнае выхаванне моладзі і гарантыі сацыяльнай абароны.

Стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця. Гэта стварэнне інфраструктуры для камфортнага жыцця ў любой кропцы краіны.

Рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя. Гэта развіццё высокатэхналагічнай і самадастатковай эканомікі, павышэнне якасці прадукцыі, тавараў, работ, паслуг.

Моцныя рэгіёны. Гэта стварэнне роўных магчымасцей занятасці і якасці жыцця насельніцтва ў кожным рэгіёне.

Умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі. Гэта забеспячэнне абароны ад знешніх і ўнутраных пагроз, падтрыманне высокага ўзроўню абароненасці асобы, грамадства і дзяржавы, развіццё абароннага сектара эканомікі з улікам сучасных патрабаванняў.

Рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу. Гэта павышэнне ўкладу сферы турызму ў эканоміку Рэспублікі Беларусь і яе рэгіёнаў.