Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт

Агульная інфармацыя

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ўносіць значны ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, яе інавацыйнае і эканамічнае развіццё. Пад кіраўніцтвам Дзяржкамваенпрама ў краіне ствараюцца сучасныя высокатэхналагічныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія паступаюць ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь і пастаўляюцца на экспарт, ажыццяўляецца дынамічнае развіццё арганізацый абароннага сектара эканомікі краіны, вядзецца актыўнае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.

Асноўныя задачы

  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця і ўтрымання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
  • каардынацыя работы арганізацый абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні патрэбнасцей Узброеных Сіл (іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый) ва ўзбраенні, ваеннай і спецыяльнай тэхніцы, іх рамонце і мадэрнізацыі;
  • стварэнне ўмоў для эфектыўнага эканамічнага развіцця арганізацый абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку садзейнічанне павелічэнню аб'ёмаў экспарту айчыннай прадукцыі ваеннага прызначэння;
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі, а таксама экспартнага кантролю;
  • ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з прадукцыяй ваеннага прызначэння;
  • ажыццяўленне рэгулявання абароту баявой зброі і боепрыпасаў да яе ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць іх вытворчасць;
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы навігацыйнай дзейнасці.
Государственный военно-промышленный комитет

Месцазнаходжанне:

220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 115

Афіцыйны сайт:

www.vpk.gov.by