Міністэрства ўнутраных спраў

Агульная інфармацыя

Міністэрства ўнутраных спраў – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ўзначальвае сістэму органаў унутраных спраў і ўнутраныя войскі МУС, ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў рэгуляванне і кіраванне ў сферы барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі і каардынацыю дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Асноўныя задачы

  • распрацоўка і прыняцце ў межах сваёй кампетэнцыі мер па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў, ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі;
  • арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў па абароне жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў, забеспячэнні іх асабістай і маёмаснай бяспекі, абароне правоў і законных інтарэсаў арганізацый ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;
  • кіраванне органамі ўнутраных спраў, арганізацыямі, якія ўваходзяць у іх сістэму, унутранымі войскамі і забеспячэнне законнасці ў іх дзейнасці;
  • арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў па прафілактыцы, выяўленні, спыненні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, ажыццяўленні дазнання па крымінальных справах, вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў, вышуку абвінавачаных, месцазнаходжанне якіх невядома, асоб, якія скрываюцца ад органаў, што вядуць крымінальны працэс, асоб, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці, без вестак прапаўшых;
  • арганізацыя выканання і адбывання пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, адміністрацыйных спагнанняў у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;
  • правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы грамадзянства, міграцыі і рэгістра насельніцтва, а таксама ў сферы ахоўнай дзейнасці;
  • прыняцце мер па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў, унутраных войскаў, развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;
  • забеспячэнне прававой і сацыяльнай абароны супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу ўнутраных войскаў, грамадзян, звольненых са службы ў органах унутраных спраў, з ваеннай службы ва ўнутраных войсках, і членаў іх сем'яў.
Министерство внутренних дел

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4.

Афіцыйны сайт:

www.mvd.gov.by