Спорт

Рэспубліка Беларусь займае дастойнае месца ў сусветнай спартыўнай сям'і. Краіна стабільна ўваходзіць у дваццатку мацнейшых дзяржаў свету, якія прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях.

Усебаковае развіццё фізічнай культуры і спорту - адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

У Беларусі забяспечаны ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў спортам - як на прафесійным, так і аматарскім узроўні. Вядзецца вялікая работа па стварэнні сучаснай агульнадаступнай спартыўнай інфраструктуры, далучэнні маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, падрыхтоўцы алімпійскага рэзерву, паляпшэнні ўмоў трэніровак атлетаў сусветнага ўзроўню. Ва ўсіх рэгіёнах працуюць тысячы спартыўных збудаванняў, іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Праводзіцца мноства спартыўных мерапрыемстваў, расце колькасць іх удзельнікаў.