Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і горада Мінска па 8 членаў Савета Рэспублікі. Яшчэ 8 членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Членам Савета Рэспублікі пажыццёва з яго згоды з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі.
Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як 5 гадоў.
Кампетэнцыя Савета Рэспублікі
- адабрае або адхіляе прынятыя Палатай прадстаўнікоў праекты законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю; праекты іншых законаў;
- дае папярэднюю згоду на назначэнне Прэзідэнтам Генеральнага пракурора, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка;
- аналізуе дзейнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў, прымае меры па развіцці мясцовага самакіравання; адмяняе рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія не адпавядаюць заканадаўству;
- прымае рашэнне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у выпадку сістэматычнага або грубага парушэння ім патрабаванняў заканадаўства і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам;
- Савет Рэспублікі можа прымаць рашэнні па іншых пытаннях, прадугледжаных Канстытуцыяй.
Савет Рэспублікі надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы.
Месцазнаходжанне:
220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9