Міністэрства транспарту і камунікацый

Агульная інфармацыя

Міністэрства транспарту і камунікацый - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які рэгулюе дзейнасць аўтамабільнага, чыгуначнага, гарадскога электрычнага, унутранага воднага, марскога транспарту, грамадзянскай авіяцыі.

Асноўныя задачы

  • рэалізацыя адзінай дарожна-транспартнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для задавальнення патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва ў транспартных паслугах, з улікам мінімізацыі шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці ў галіне аўтамабільнага, марскога, унутранага воднага, за выключэннем маламерных суднаў, чыгуначнага, гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна, грамадзянскай авіяцыі і выкарыстання часткі паветранай прасторы Беларусі, якая ва ўстаноўленым парадку вызначана для паветраных трас, мясцовых паветраных ліній, раёнаў выканання авіяцыйных работ, аэрадромаў грамадзянскай авіяцыі і аэрапортаў, дарожнай дзейнасці, лагістычнай сістэмы рэспублікі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у названых галінах;
  • садзейнічанне ўстанаўленню прамых сувязей паміж транспартнымі арганізацыямі Беларусі і іншых дзяржаў, прыцягненне інвестыцый;
  • правядзенне ў галіне транспартнай дзейнасці эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльнай палітыкі;
  • фарміраванне і ўдасканаленне прававых асноў функцыянавання ў галіне транспартнай дзейнасці;
  • забеспячэнне эфектыўнага кіравання рэспубліканскай уласнасцю ў галіне транспартнай дзейнасці;
  • павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці экспарту ў галіне транспартнай дзейнасці.
Міністэрства транспарту і камунікацый

Месцазнаходжанне:

220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21

Афіцыйны сайт:

www.mintrans.gov.by