Інтэлектуальная ўласнасць
Нацыянальная сістэма аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў Рэспубліцы Беларусь уключае наступныя структуры:
- Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях;
- дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці";
- службы па ахове і кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю ў органах дзяржаўнага кіравання, навуковых і прамысловых арганізацыях, установах вышэйшай адукацыі;
- судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда, Міністэрства ўнутраных спраў, Следчы камітэт, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны мытны камітэт, якія ажыццяўляюць дзейнасць па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- патэнтныя павераныя і ацэншчыкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і маёмасных правоў на іх.
Асноўныя палажэнні змяшчаюцца:
- у Грамадзянскім кодэксе;
- у законах
- ад 5 лютага 1993 г. "Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання";
- ад 13 красавіка 1995 г. "Аб патэнтах на сарты раслін";
- ад 7 снежня 1998 г. "Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем";
- ад 17 ліпеня 2002 г. "Аб геаграфічных указаннях";
- ад 16 снежня 2002 г. "Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры";
- ад 17 мая 2011 г. "Аб аўтарскім праве і сумежных правах".
Беларусь удзельнічае ў двухбаковых міжнародных дагаворах па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў шматбаковых міжнародных дагаворах САІУ, СНД і ЕАЭС. З 1995 года з'яўляецца членам Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, якая прадастаўляе магчымасць атрымання аховы вынаходстваў адначасова на тэрыторыі васьмі дзяржаў.
Штогод расце колькасць зарэгістраваных аб'ектаў права прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай, рэгіянальнай і міжнароднай працэдурах. Па стане на 1 студзеня 2025 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь налічвалася больш за 140 тыс. дзеючых аб'ектаў.
Інтэнсіўна развіваецца рынак інтэлектуальнай уласнасці. За апошнія пяць гадоў зарэгістравана амаль 5 тыс. дагавораў адносна аб'ектаў права прамысловай уласнасці. Колькасць зарэгістраваных дагавораў комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу) за апошнія пяць гадоў павялічылася больш як у дзевяць разоў.
Экспарт паслуг за карыстанне інтэлектуальнай уласнасцю за апошнія восем гадоў павялічыўся амаль у тры разы.