Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Камітэт дзяржаўнага кантролю – гэта дзяржорган, які ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем законаў, актаў Прэзідэнта, Парламента, Савета Міністраў і іншых дзяржаўных органаў, што рэгламентуюць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны.

Асноўныя задачы

  • абарона інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны;
  • праверка выканання даручэнняў Прэзідэнта, кантроль за ажыццяўленнем якіх у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Кіраўніка дзяржавы ўскладзены на камітэт;
  • ажыццяўленне дзяржкантролю за эфектыўным і рацыянальным выкарыстаннем арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем актаў Прэзідэнта, Парламента, Урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны, а таксама па іншых пытаннях у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Кіраўніка дзяржавы;
  • правядзенне комплексных мерапрыемстваў па выяўленні сістэмных парушэнняў заканадаўства і адмоўных тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы;
  • выяўленне невыкарыстоўваемых рэзерваў павышэння эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці, развіцця рэальнага сектара эканомікі;
  • папярэджанне, выяўленне і спыненне правапарушэнняў у эканамічнай сферы;
  • прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 3

Афіцыйны сайт:

www.kgk.gov.by