Прэзідэнт без гальштука
Малая радзіма нашага Прэзідэнта - аграгарадок Александрыя. Тут прайшлі яго дзіцячыя гады. Турысты любяць наведваць школу, дзе вучыўся будучы Прэзідэнт, і на ўдачу садзяцца за яго парту. Непадалёку ад Александрыі ёсць святая крыніца - Трафімава крыніца, якую заснаваў і ўладкаваў дзядуля Аляксандра Лукашэнкі. Штогод знакаміты зямляк прыязджае на фестываль "Александрыя збірае сяброў".
Даведацца больш
З дзяцінства Аляксандр Лукашэнка прывык працаваць на зямлі. За час прэзідэнцтва гэтай прывычцы Кіраўнік дзяржавы застаўся верны, у шчыльным графіку такая работа - сапраўдная аддушына. Сёння ў Аляксандра Лукашэнкі вялікая прысядзібная гаспадарка. Вялікі ўраджай, які збіраюць штогод, адпраўляецца па традыцыі ў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.
Даведацца больш