Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі
У Беларусі актыўна развіваюцца нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі: друкаваныя, тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ, сеткавыя выданні.
Асноватворным нарматыўным прававым актам, які рэгулюе ўзаемаадносіны ў медыйнай сферы, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
На 1 кастрычніка 2026 года ў краіне зарэгістравана:
- 796 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (338 газет, 447 часопісаў, 11 бюлетэняў), з іх 372 дзяржаўныя і 424 недзяржаўных;
- 5 інфармацыйных агенцтваў: 2 дзяржаўныя і 3 недзяржаўныя;
- 88 сеткавых выданняў (81 дзяржаўнае, 7 недзяржаўных);
- 136 тэлерадыёвяшчальных СМІ, з іх 74 дзяржаўных (34 радыёпраграмы і 40 тэлепраграм) і 62 недзяржаўныя (22 радыёпраграмы і 40 тэлепраграм).
Нягледзячы на ўсё большую канкурэнцыю на інфармацыйным рынку, айчынныя СМІ па-ранейшаму застаюцца галоўнай крыніцай інфармацыі для беларусаў.
Буйнейшымі нацыянальнымі медыя з’яўляюцца Белтэлерадыёкампанія , ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" , выдавецкі дом "Беларусь сёння", выдавецкі дом "Звязда", Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Ва ўмовах змянення сусветнай інфармацыйнай прасторы і дынамічнага развіцця тэхналогій, фарматаў, метадаў падрыхтоўкі і перадачы інфармацыі медыйная галіна Беларусі сёння актыўна рухаецца ў напрамку лічбавай трансфармацыі.