Міністэрства абароны
Агульная інфармацыя
Міністэрства абароны - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць у межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўную палітыку ў галіне абароны, ажыццяўляе кіраўніцтва Узброенымі Сіламі, іх падрыхтоўкай да выканання задач па забеспячэнні ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Міністэрства абароны ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічнае і рэсурснае забеспячэнне штодзённай і баявой дзейнасці войскаў (сіл), распрацоўвае канцэптуальныя дакументы і нарматыўныя прававыя акты па будаўніцтве і развіцці Узброеных Сіл, праграму ўзбраенняў.
Асноўныя задачы
- падрыхтоўка прапаноў па пытаннях абароны, фарміраванні дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, у тым ліку ваеннай палітыкі і Ваеннай дактрыны Беларусі, удзел у іх рэалізацыі;
- удзел ва ўдасканаленні прававога рэгулявання дзейнасці ў галіне абароны;
- арганізацыя ўзаемадзеяння і каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях абароны;
- удзел у арганізацыі мабілізацыйнай падрыхтоўкі эканомікі Беларусі;
- распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па падтрыманні баявога патэнцыялу, забеспячэнні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл і іх баяздольнасці на ўзроўні, які забяспечвае ў мірны час стратэгічнае стрымліванне і прадухіленне ваенных пагроз, а ў ваенны час - узброеную абарону дзяржавы;
- удзел у распрацоўцы і рэалізацыі мер, накіраваных на захаванне і развіццё ў грамадстве пачуцця патрыятызму, разумення кожным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь канстытуцыйнага абавязку па абароне Айчыны;
- развіццё сістэмы ваеннай адукацыі;
- кіраванне развіццём ваеннай навукі і правядзеннем навуковых даследаванняў у інтарэсах Узброеных Сіл;
- забеспячэнне сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл, грамадзян, звольненых з ваеннай службы, і членаў іх сем’яў.
Месцазнаходжанне:
220034, г. Мінск, вул. Камуністычная, 1