Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва

Агульная інфармацыя

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва з'яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы

  • распрацоўка і ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і сферы інвестыцый;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасці, а таксама дзейнасці ў галіне прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, вырабаў, канструкцый, стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці ў названых галінах;
  • ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў галіне жыллёвага будаўніцтва;
  • ажыццяўленне адзінай тэхнічнай палітыкі ў галіне інжынерна-геалагічных і тапографа-геадэзічных пошукаў для будаўніцтва;
  • забеспячэнне функцыянавання Нацыянальнай сістэмы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі і Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
  • развіццё і павышэнне сумесна з іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання эфектыўнасці знешнегандлёвай дзейнасці шляхам нарошчвання экспарту за кошт павелічэння канкурэнтаздольнасці выпускаемых падначаленымі дзяржаўнымі арганізацыямі і арганізацыямі тавараў (работ, паслуг), прыцягнення замежных інвестыцый, стварэння камерцыйных арганізацый, развіцця тавараправоднай сеткі за мяжой.

Месцазнаходжанне:

220048, г. Мінск, вул. Мяснікова, 39

Афіцыйны сайт:

www.mas.gov.by