Моманты

У прэзідэнцкім графіку шмат нефармальных мерапрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у суботніках, часта сустракаецца з моладдзю. Баль выпускнікоў, прэзідэнцкая ёлка і навагодні баль у Палацы Незалежнасці – прыгожыя традыцыі суверэннай Беларусі.
Выдатную савецкую традыцыю – суботнік – прадаўжаем і сёння. Робім свой дом, сваю зямлю больш утульнымі.

Аляксандр Лукашэнка не мог застацца ўбаку - правёў для ўдзельнікаў чэмпіянату сапраўдны майстар-клас. А яшчэ - дапамог самым малавопытным справіцца з момантамі непасільнай задачы, пачаставаў салдацкай кашай, паразмаўляў у імправізаваным клубе рэдактараў з кіраўнікамі СМІ.

Словам, чэмпіянат удаўся і ўжо стаў традыцыяй.

Асаблівы час у прэзідэнцкім графіку – пераднавагоднія і калядныя дні. Яны літаральна прасякнуты імкненнем падарыць казку тым, хто так чакае яе. Пачынаючы з 1995 года ў Беларусі праходзіць акцыя "Нашы дзеці", у час якой клопатам акружаны тысячы маленькіх жыхароў краіны. Бліжэй да Новага года – яе доўгачаканая кульмінацыя, калі на Галоўную ёлку па запрашэнні Прэзідэнта збіраюцца дзеці – цэлы Палац Рэспублікі.