Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

У складзе Палаты прадстаўнікоў 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца беларускім народам. Дэпутаты павінны быць грамадзянамі Беларусі ва ўзросце ад 21 года. Яны не могуць у той жа час працаваць у Савеце Рэспублікі, быць членамі Урада, дэпутатамі мясцовага Савета дэпутатаў, займаць пасаду Прэзідэнта або суддзі.

Палата прадстаўнікоў штогод збіраецца на сесію, якая адкрываецца трэці аўторак верасня і закрываецца ў апошні рабочы дзень чэрвеня наступнага года. Пазачарговая сесія склікаецца Старшынёй Палаты прадстаўнікоў.

Асноўныя кампетэнцыі

  • разгляд праектаў законаў;
  • назначэнне выбараў Прэзідэнта;
  • адабрэнне кандыдатаў, якія назначаюцца Прэзідэнтам на пасаду Прэм'ер-міністра;
  • ацэнка работы Урада.
Дом Правительства

Месцазнаходжанне:

220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада)

Афіцыйны сайт:

www.house.gov.by