Дзяржаўны камітэт па маёмасці

Агульная інфармацыя

Дзяржаўны камітэт па маёмасці (Дзяржкаммаёмасць) займаецца правядзеннем адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб'ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама вядзеннем адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў.

Асноўныя задачы

  • улік і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю;
  • абарачэнне акцый, карпаратыўнае кіраванне і ўладальніцкі нагляд;
  • рэфармаванне і прыватызацыя дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў;
  • дзяржаўнае рэгуляванне зямельных адносін;
  • дзяржаўнае рэгуляванне і каардынацыя геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці;
  • правядзенне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй;
  • правядзенне тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці;
  • правядзенне незалежнай ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці

Месцазнаходжанне:

220005, г. Мінск, зав. Чырваназорны, 12

Афіцыйны сайт:

www.gki.gov.by