Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Агульная інфармацыя
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя - орган дзяржаўнага кіравання, які займаецца рэгуляваннем і каардынацыяй дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і выкарыстанні прыродных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі.
Асноўныя задачы
- правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выкарыстання і аховы нетраў, а таксама гідраметэаралагічнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання ў галіне вывучэння, аховы, узнаўлення і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў, вод, жывёльнага і расліннага свету, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама дзяржаўнага рэгулявання ў галіне гідраметэаралогіі, экалагічнай сертыфікацыі і экалагічнага аўдыту;
- каардынацыя дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый у галіне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў, гідраметэаралагічнай дзейнасці, рэгулявання ўздзеяння на клімат і азонавы слой;
- ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці па геалагічным вывучэнні нетраў і гідраметэаралагічнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць гэтыя віды эканамічнай дзейнасці;
- кантроль у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, гідраметэаралагічнай дзейнасці, а таксама за выкарыстаннем і аховай нетраў;
- забеспячэнне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці, удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўзнаўленні аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету.
Месцазнаходжанне:
220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10