Міністэрства фінансаў
Агульная інфармацыя
Міністэрства фінансаў – орган дзяржаўнага кіравання, які каардынуе палітыку ў сферы фінансаў і рэгулюе фінансавую сферу дзейнасці.
Асноўныя задачы
- правядзенне адзінай фінансавай палітыкі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў фінансавай сферы дзейнасці і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- забеспячэнне актыўнага выкарыстання фінансаў у мэтах павышэння эфектыўнасці вытворчасці, росту нацыянальнага даходу, стварэння і развіцця прагрэсіўных рыначных форм і структур;
- эфектыўнае правядзенне бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі;
- удзел у арганізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва рэспублікі і рэгулявання знешняй дзяржаўнай запазычанасці, ажыццяўленне рэгулявання ўнутранага і знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі, прыцягненне, выкарыстанне і пагашэнне знешніх дзяржаўных пазык, якія фарміруюць знешні дзяржаўны доўг краіны;
- кантроль за выкананнем фінансавых інтарэсаў дзяржавы, у тым ліку ў працэсе інтэграцыі Беларусі ў сусветную гаспадарку;
- дзяржаўнае рэгуляванне і кантроль у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі, стварэнне ў рэспубліцы запасаў каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
- правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне страхавой дзейнасці, дзяржаўны нагляд і кантроль за страхавой дзейнасцю;
- ажыццяўленне ліцэнзавання і кантроль за выкананнем заканадаўства аб ажыццяўленні ліцэнзуемых відаў дзейнасці;
- дзяржаўнае рэгуляванне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- дзяржаўнае рэгуляванне аўдытарскай дзейнасці;
- дзяржаўнае рэгуляванне рынку каштоўных папер, ажыццяўленне кантролю і нагляду за выпускам, абарачэннем і пагашэннем каштоўных папер, дзейнасцю прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер і фондавых біржаў.
Месцазнаходжанне:
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 7