Вядомыя людзі аб Прэзідэнце

Старшыня КНР Сі Цзіньпін:

"У Беларусі адзначаецца палітычная стабільнасць, паступальнае развіццё эканомікі, сацыяльная стабільнасць. На нашых вачах адбываецца паляпшэнне дабрабыту народа і ўмацаванне міжнародных пазіцый краіны. Пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Лукашэнкі працавіты і мудры беларускі народ дабіваецца ўсё новых і новых поспехаў у вялікай справе дзяржаўнага будаўніцтва. Як шчыры сябар беларускага народа я ад усёй душы радуюся гэтаму".

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін:

"За гады работы на пасадзе Кіраўніка дзяржавы Вы здабылі высокую павагу суайчыннікаў і значны аўтарытэт за мяжой як адказны і дальнабачны кіраўнік, які шмат робіць для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і абароны яе знешнепалітычных інтарэсаў".

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II (1990-2008 гг.):

"Мне вельмі запомніліся размовы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Вельмі моцная, валявая і незалежная асоба, здольная крытычна ацэньваць свае дзеянні. Добрым прыкладам для ўсіх краін СНД стала пагадненне паміж Царквой і дзяржавай у Беларусі, ініцыятарам якога выступіў Аляксандр Рыгоравіч".

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў:

"Калі разваліўся Савецкі Саюз, не ўсе краіны захавалі сваю інтэлектуальнасць і эканамічную моц. Аляксандр Рыгоравіч... Чаму яго любіць народ? Таму што ён захаваў інтэлектуальную і эканамічную моц гэтай вялікай краіны. З кожным годам бачыш стваральныя поспехі. Яшчэ Прэм'ер-міністрам я бываў у Беларусі, бачыў, з якой любоўю простыя людзі ставяцца да Прэзідэнта, таму што Прэзідэнт з імі размаўляе, іх слухае. Не праз паперы або нейкіх чыноўнікаў. Ён рэальна ведае пытанні, спадзяванні і праблемы простых людзей".

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў:

"Наш госць з'яўляецца адным з самых вопытных палітыкаў на прасторы СНД. Ён карыстаецца вялікай павагай з боку лідараў многіх дзяржаў, уключаючы Казахстан".

Першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў:

"Мы перажылі цяжкія моманты. Вам было нялёгка. Абстаноўка была складаная. Усе гэтыя 25 гадоў мы вучыліся адзін у аднаго, глядзелі, назіралі, праходзілі праз усялякія цяжкасці. Цяпер таксама нялёгка. Свет мяняецца, вакол нас таксама ўсё мяняецца. У гэтай сітуацыі захаваць тое, што было, вельмі важна. Мне нямала гадоў, але і Вам нямала гадоў. Прыхільнасці ў дружбе мяняць ужо позна. Я вельмі глыбока Вас паважаю. І за тое, што Вы зрабілі ў Беларусі за гэтыя гады ў цяжкіх умовах, і за Вашы чалавечыя якасці. Я застаюся Вашым надзейным старым сябрам і заўсёды гатовы прыехаць, сустрэць тут у Казахстане".

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган:

"Мы спадзяёмся, што талерантнасць Лукашэнкі, якая ўлічвае адрозненні, падасць прыклад усяму свету".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

"З пачуццём глыбокай павагі хачу адзначыць Вашы вялікія дасягненні ў справе станаўлення, умацавання міжнароднага аўтарытэту і стабільнага развіцця дружалюбнай нашаму народу Рэспублікі Беларусь".

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч:

"Для мяне вялікі гонар прыняць у Бялградзе Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку - вялікага сябра Сербіі і адзінага сусветнага лідара, які ў 1999 годзе прыляцеў у Сербію, у Бялград, каб падтрымаць нашу краіну, калі на яе напалі 19 краін НАТА. У палітыцы звычайна няма нічога карацей за ўдзячнасць, але мы з'яўляемся доказам таго, што гэта не заўсёды так. Прэзідэнт Лукашэнка, мы і сёння ўдзячны Вам. І ўдзячнасць сербскага народа застанецца назаўсёды. І павага за тое, што Вы аказалі падтрымку Сербіі ў адзін з самых цяжкіх для нашай краіны гістарычных момантаў. Сербія і Беларусь - сапраўды дружалюбныя краіны. Нашы народы - брацкія народы".

Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц:

"Я хачу падзякаваць Вам (Аляксандру Лукашэнку. - Заўвага) за тую ролю, якую Вы адыгрываеце ў рэгіёне ва ўстанаўленні міру. Мы абмяркоўвалі ўкраінскі канфлікт і тыя мінскія пагадненні, якія тут былі дасягнуты. Ваша работа па функцыянаванні кантактнай групы ўносіць вялікі ўклад у стабільнасць у рэгіёне".

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон:

"Сёння Рэспубліка Беларусь пад Вашым мудрым кіраўніцтвам упэўнена рухаецца наперад па траекторыі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, што садзейнічае ўмацаванню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Прыемна, што значныя дасягненні Рэспублікі Беларусь на гэтым шляху непарыўна звязаны з Вашай плённай дзейнасцю на высокай пасадзе Прэзідэнта краіны".

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў:

"Я Прэзідэнта Лукашэнку паважаю. Не толькі я. Яго паважаюць і ў нас у рэспубліцы, на Каўказе, у Расіі. Усюды. Таму што ён адназначна дзяржаўны дзеяч, які ведае, чаго хоча яго народ, і дабіваецца ўсяго для гэтага. І гэта ўсе бачаць".

Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (1994-2005 гг.):

"Роля і месца Мінска ў рабоце трохбаковай кантактнай групы мае каласальнае значэнне. Вы, напэўна, добра ведаеце, што гучалі многія галасы, што трэба некуды перанесці. Гэта абсалютны абсурд, які не мае пад сабой ніякіх падстаў. Мінск выбраны, гэта адзінае месца, дзе можна праводзіць нармальны дыялог. А з улікам таго, як ставіцца ўлада Беларусі да гэтых працэсаў, дык удвайне. Для мяне асабіста заўсёды радасць быць у Мінску, у вашай цудоўнай краіне, сустракацца з Прэзідэнтам, да якога я стаўлюся з вялікай павагай".

Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер:

"Я некалькі разоў сустракаўся з Прэзідэнтам Беларусі. Я вельмі ўдзячны яму за тое, што ён падзяляе падыходы АБСЕ. Дзякуючы яму Беларусь змагла стаць так званым брыджбілдарам паміж Захадам і Усходам. Гэта асабліва важна, калі мультылатэралізм і агульны падыход да вырашэння праблем у свеце знаходзяцца пад націскам. Прэзідэнт Лукашэнка абараняе ідэю шматпалярнасці, я гэта вельмі цаню. У такіх умовах ёсць усё для эфектыўнага ўзаемадзеяння АБСЕ і Беларусі. Мінск рэгулярна становіцца месцам правядзення важных канферэнцый і сустрэч".

Прэзідэнт Грузіі Гіоргій Маргвелашвілі (2013-2018 гг.):

"Я зайздрошчу таму, як развіваецца ваша прамысловасць па ўсіх напрамках, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі і заканчваючы высокімі тэхналогіямі. Тое, што Беларусь змагла не растранжырыць, а захаваць, нарасціць тую эканамічную моц, якая існавала ў рэспубліцы, у гэтым заслуга, звязаная з Вашым лідарствам, Вашай роллю. Гэта вярнулася кожнай беларускай сям'і працвітаннем, магчымасцямі будучага развіцця і краіны, і асобных сем'яў".

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон:

"Мы лічым Вас сябрам Малдовы і малдаўскага народа, таму што незалежна ад таго, што адбывалася ў нашым рэгіёне, у свеце, Беларусь заўсёды была надзейным і эканамічным, і палітычным партнёрам для Рэспублікі Малдова".

Кіраўнік палітсавета партыі "Апазіцыйная платформа - За жыццё" Украіны Віктар Медзвядчук:

"Ён садзейнічаў міру ўвесь час. І я магу гэта сцвярджаць, таму што некалькі сустрэч, якія нават мелі месца ў 2019 годзе, - маіх сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам, у нас 90% часу - гэта былі пытанні міру. Дзе ён не проста прапаноўваў свае паслугі, дзе ён гаварыў аб тым, што ён гатовы зрабіць так, што ён гатовы на пасрэдніцкія функцыі, ён гатовы рабіць усё дзеля міру. І ён жа робіць!"

Вядомы расійскі вучоны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў:

"Кіраўніцтва рэспублікі цудоўна разумее, што ў Беларусі няма сыравінных рэсурсаў і эканоміку можна развіваць толькі на той індустрыяльнай базе, якая створана ў савецкі час, - прадпрыемстваў машынабудавання, прыборабудавання, аптычнай прамысловасці, электронікі, вылічальнай тэхнікі. І тое, што сёння гэта база захавалася і актыўна развіваецца, трэба сказаць вялікі дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку. Ён не даў раскрасці прамысловасць, і сёння навукова-тэхнічны патэнцыял Беларусі высокі. Хаця ім значна цяжэй, чым нам. Няпроста было захаваць гэты патэнцыял, але цяпер эканоміка рэспублікі пабудавана ў значнай ступені на яго выкарыстанні".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў (2006-2018 гг.):

"Удзячная гэтаму Прэзідэнту Беларусь павінна быць. З разрухі 1990-х гадоў яго намаганнямі краіна выйшла на ўзровень, які існуе сёння".

Прафесар, расійскі палітычны і грамадскі дзеяч Сяргей Бабурын:

"Той выпадак, калі Лукашэнка пад аховай знішчальнікаў, у абстаноўцы, калі вакол Югаславіі сканцэнтраваліся натаўскія войскі і нельга было гарантаваць, што не будзе правакацый або выпадковых ракетных выстралаў, ярка падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі - міратворац. Але не з ліку тых, хто "сядзіць за печкай", а з ліку тых, хто гатовы адстойваць канкрэтнымі дзеяннямі магчымасць мірнага вырашэння, палітычнага вырашэння. Гэта значыць, з ліку актыўных міратворцаў. І менавіта гэта ўжо ў XXI стагоддзі цэніцца ў Еўропе як нішто".

Намеснік галоўнага рэдактара радыё і тэлебачання Сербіі Боян Бркіч:

"Ён быў адзіным кіраўніком дзяржавы ў свеце, які прыляцеў да нас на працягу бамбёжак, каб выказаць сваю салідарнасць... Нават нашы саюзнікі, нават з Расійскай Федэрацыі ніхто не прыляцеў. І з Кітая, і з астатніх братэрскіх краін. Вядома, ён мог сядзець, паслаць тэлеграму падтрымкі або выступіць па тэлебачанні і гэтак далей. Не, ён проста сеў у самалёт і прыляцеў у Бялград. Гэта было мужна - умяшацца такім чынам у аперацыю мацнейшага ваеннага альянсу ў свеце".

Сербская актрыса, рэжысёр, грамадскі дзеяч Івана Жыган:

"Для мяне самае цікавае пра вашага Прэзідэнта - гэта сляза, якая блішчыць за ўсю планету, за кожнае дзіця. Гэта бачыла (у час візіту ў Бялград Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. - Заўвага). Калі па тэлебачанні проста ўбачыла і першы раз падумала: "Ну як жа гэта магчыма, каб Прэзідэнт у чужой краіне плакаў над параненым дзіцем". Ён тады быў адзіны чалавек свету, які выстаяў як чалавек, рызыкуючы сваім жыццём. На такой глебе, прамым чалавекам, які ніколі, ні разу не адступіў ад гэтых паняццяў - што такое годнасць, свабода, мір. Гэты мір - у вашай краіне. Ён на вашых вуліцах, у спакоі людзей. Можа, вы гэтага не разумееце, таму што для вас гэта нармальна".

Нямецкі палітолаг Аляксандр Рар:

"У 2007 годзе Лукашэнка быў адным з тых, хто сказаў Германіі: галоўная праблема, перад якой вы стаіце, - міграцыя. Я думаў, што не пачуў. Ён настойваў: у Еўропу будзе масавая міграцыя, а мы, вашы суседзі, у тым ліку Беларусь, вам патрэбны. Я перадаў у ведамства канцлера, над гэтым пасмяяліся, нічога не зрабілі".

Першы намеснік генеральнага дырэктара расійскага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман:

"Беларусь, як ніякая іншая краіна, зведала на сабе ўвесь страшэнны цяжар вайны, усю трагедыю вайны. І Мінск не дарэмна горад-герой. І хаця ўжо некалькі пакаленняў пасляваенных змянілася, вось гэта, ведаеце, гістарычная памяць у душах і сэрцах людзей. Я думаю, гэту гістарычную памяць увабраў у сябе і Аляксандр Рыгоравіч. Менавіта гэта, на мой погляд, і вызначае яго палітычныя перакананні і яго палітычную культуру. Таму што ён, па вялікім рахунку, дзіця ваенн