Міністэрства лясной гаспадаркі
Агульная інфармацыя
Міністэрства лясной гаспадаркі – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які забяспечвае ахову, абарону, узнаўленне і рацыянальнае выкарыстанне дзяржаўнага ляснога фонду і ажыццяўляе рэгуляванне ў гэтай сферы.
Асноўныя задачы
- рэалізацыя функцый дзяржаўнага рэгулявання ў галіне лясной гаспадаркі;
- правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання, аховы, абароны дзяржаўнага ляснога фонду і ўзнаўлення лясоў, каардынацыя дзейнасці ў гэтай галіне іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных асоб незалежна ад форм уласнасці;
- павышэнне прадукцыйнасці лясоў, забеспячэнне стварэння і вырошчвання лясных насаджэнняў на аснове шырокага выкарыстання навукова-тэхнічных дасягненняў для найбольш поўнага задавальнення патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва ва ўсіх відах лясной прадукцыі;
- дзяржаўны кантроль за станам, выкарыстаннем, аховай, абаронай дзяржаўнага ляснога фонду і ўзнаўленнем лясоў;
- ажыццяўленне мерапрыемстваў па ахове і абароне лясоў;
- правядзенне адзінай эканамічнай палітыкі ў галіне лясной гаспадаркі, што забяспечвае стварэнне неабходных умоў для эфектыўнай работы юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў веданні міністэрства.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 39