Міністэрства інфармацыі

Агульная інфармацыя

Міністэрства інфармацыі – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які фарміруе і рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджвання. На міністэрства ўскладзена функцыя дзяржаўнага рэгулявання ў галіне перадачы і распаўсюджвання інфармацыі.

Асноўныя задачы

  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, дзейнасці па распаўсюджванні друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, рэгуляванне, кіраванне і каардынацыя дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтай сферы;
  • распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на рэфармаванне, дынамічнае развіццё эканомікі ў сферы масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, дзейнасці па распаўсюджванні друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі;
  • правядзенне на аснове міжнародных дагавораў узгодненай палітыкі з адпаведнымі органамі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага супольніцтва ў сферы масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, дзейнасці па распаўсюджванні друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі;
  • арганізацыя і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці;
  • фарміраванне культуры масавай інфармацыі, умацаванне прававых і прафесійных асноў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, дзейнасць па распаўсюджванні друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

Месцазнаходжанне:

220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

Афіцыйны сайт:

www.mininform.gov.by