Міністэрства эканомікі
Агульная інфармацыя
Міністэрства эканомікі праводзіць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферах аналізу і прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця, распрацоўкі і рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі і дзяржаўнай палітыкі ў сферы ажыццяўлення інвестыцый, развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці, эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), ажыццяўляе каардынацыйна-метадычнае кіраўніцтва фарміраваннем і рэалізацыяй дзяржаўных праграм.
Асноўныя задачы
- аналіз і ацэнка сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне;
- распрацоўка дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, агульнай стратэгіі і галоўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў рэспубліцы, у тым ліку метадаў і сродкаў дасягнення макраэканамічнай стабілізацыі, стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва;
- распрацоўка навукова абгрунтаваных канцэпцый, праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на доўга-, сярэдне-, кароткатэрміновую перспектыву і на бягучы перыяд у цэлым па рэспубліцы;
- распрацоўка прагнозаў плацежнага і гандлёвага балансаў рэспублікі;
- распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
- распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
- распрацоўка і рэалізацыя мер адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы ажыццяўлення інвестыцый;
- выпрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі;
- удзел у распрацоўцы фінансавай, бюджэтна-падатковай, грашова-крэдытнай, цэнавай, антыманапольнай, прамысловай палітыкі;
- удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні мер па развіцці інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама па забеспячэнні эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі – удзельніцамі СНД, іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Берсана, 14