- 207,6
207,6 тыс. кв.км – плошча тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (краіна займае па гэтым паказчыку 84 месца ў свеце і 13 месца сярод еўрапейскіх дзяржаў).
- 3 617
3 617 км, згодна з данымі Дзяржпагранкамітэта, складае працягласць Дзяржаўнай граніцы. У тым ліку: з Расійскай Федэрацыяй - 1283 км, з Еўрасаюзам - 1250 км, з Украінай - 1084 км, з Рэспублікай Польшча - 398 км, з Літоўскай Рэспублікай - 679 км, з Латвійскай Рэспублікай - 173 км.
- 560

560 км - працягласць Рэспублікі Беларусь з поўначы на поўдзень.
- 650
650 км - працягласць Рэспублікі Беларусь з захаду на ўсход.
- 55 10′55″ п.ш. 28 15′30″ у.д.
У Віцебскай вобласці Беларусі знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы (48 км на паўднёвы захад ад Полацка, недалёка ад возера Шо). Яго каардынаты 55°10′55″ п.ш. 28°15′30″ у.д.
- 160
160 м - сярэдняя вышыня Рэспублікі Беларусь над узроўнем мора, найвышэйшая кропка - гара Дзяржынская, размешчаная ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, яе абсалютная вышыня - 345 м.
- 83,8
83,8 тыс. кв.км займаюць у Беларусі лясы. Гэта 40,3% ад агульнай плошчы краіны.
- 20,8

20,8 тыс. рэк працякаюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іх агульная працягласць у межах краіны - 90,6 тыс. км.
- 80,1

80,1 кв.км - плошча самага вялікага ў Рэспубліцы Беларусь возера Нарач.
- 1 355
У Беларусі функцыянуюць 1 355 асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі агульнай плошчай 1,91 млн га (на 1 студзеня 2025 г.), што складае 9,2% ад плошчы краіны. З іх:
- 1 запаведнік (Бярэзінскі біясферны запаведнік);
- 4 нацыянальныя паркі ("Белавежская пушча"; "Прыпяцкі", "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі");
- 378 заказнікаў.
Найбольш вядомая запаведная тэрыторыя краіны - Белавежская пушча, буйнейшы астатак рэліктавага першабытнага лесу Еўропы.
- 5,7

Больш як 5,7 тыс. гісторыка-культурных каштоўнасцей знаходзяцца пад аховай дзяржавы, 4 аб’екты ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Белавежская пушча, замкавы комплекс "Мір", Геадэзічная дуга Струвэ, архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у г.Нясвіжы.
- 203
203 віды жывёл уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
- 60
60 л у секунду - аб’ём выкідваемай вады (дэбет) крыніцы "Блакітная крыніца" ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Гэта самы магутны паток узыходзячага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Глыбіня прыроднага калодзежа - больш як 150 м.
- 9 109 280
9 109 280 чалавек склала насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2025 года - 0,1% агульнай колькасці насельніцтва планеты.
- 4 148,6
У 2024 годзе 4 148,6 тыс. чалавек занята ў эканоміцы краіны.
- 123

У Беларусі каля 123 тыс. шматдзетных сем’яў (выхоўваюць траіх і больш дзяцей).
- 2 848

2 848 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічала на пачатак 2024/25 навучальнага года ў Рэспубліцы Беларусь.
- 47
На пачатак 2024/25 навучальнага года ў Рэспубліцы Беларусь функцыянавала 47 устаноў вышэйшай адукацыі (УВА).
- 234,6
234,6 тыс. студэнтаў і магістрантаў навучалася ва УВА Беларусі ў 2024/2025 навучальным годзе, 21 тыс. з якіх - іншаземцы.
- 233 860 000
233,86 млн т складаюць разведаныя запасы гіпсу Брынёўскага радовішча Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).
- 4 234 799 000
У 4,23 млрд т ацэньваюцца выяўленыя запасы гаручых сланцаў на двух радовішчах (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя) .
- 7 694 568 700

7,7 млрд т налічваюць разведаныя і пацверджаныя запасы калійных солей у Рэспубліцы Беларусь (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).
- 63 529 700
63,5 млн т складаюць запасы кварцавых пяскоў, што выкарыстоўваюцца для вытворчасці шкла (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).
- 888 038 890
888,0 млн т складаюць агульныя разведаныя запасы радовішчаў даламіту ў Рэспубліцы Беларусь (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).
- 1
Беларусь - першая ў свеце краіна, якая легалізавала крыптавалюты. Адпаведны Дэкрэт Прэзідэнт Беларусі падпісаў 21 снежня 2017 г.
- 32
32 месца сярод 167 краін займае Беларусь у Індэксе дасягнення глабальных Мэт устойлівага развіцця (SDG Index), згодна са справаздачай Sustainable Development Report 2025.
- 26
Беларусь займае 26 месца сярод 234 краін і аўтаномных тэрыторый па колькасці заключаных двухбаковых інвестыцыйных пагадненняў (паводле даных ЮНКТАД).
- 77
77 месца сярод 193 краін займала Беларусь у рэйтынгу "Індэкс электроннага ўрада-2024"
- 22
Беларусь займала 22 месца сярод 170 краін свету па паказчыку "Доступ да базавых ведаў" у Індэксе сацыяльнага прагрэсу за 2025 год.
- 27
Беларусь займае 27 месца ў рэйтынгу сярод 172 краін па Індэксе гендарнай няроўнасці, згодна са справаздачай Human Development Report 2025.
- 53
Беларусь заняла 53 месца сярод 199 краін свету ў рэйтынгу самых гасцінных краін свету Welcoming Countries Rank - 2025.
- 56
56 месца займае Беларусь у Індэксе эфектыўнасці намаганняў у сферы аховы клімату (Climate Change Performance Index (CCPI) - 2025).
- 32
32 месца займае Беларусь у Індэксе экалагічнай эфектыўнасці (The Environmental Performance Index), 2024 г.
- 66
66 месца сярод 170 краін належыць Беларусі ў Індэксе сацыяльнага развіцця, згодна са справаздачай Social Progress Index 2025.
- 65
65 месца са 193 краін займала Беларусь у рэйтынгу па Індэксе чалавечага развіцця (Human Development Index), згодна са справаздачай Human Development Repot 2025.
- 53
Беларусь заняла 53 месца сярод 199 краін у рэйтынгу самых гасцінных краін свету Welcoming Countries Rank - 2025.
- 78
78 месца ў Беларусі сярод 167 краін у рэйтынгу Індэкса працвітання брытанскага аналітычнага цэнтра The Legatum Institute (The Legatum Prosperity Index 2023).
- 49 600,9
$49 600,9 млн склаў экспарт тавараў і паслуг Рэспублікі Беларусь у 2024 г. Суадносіны гэтага паказчыка і ВУП (экспартная квота) перавышаюць 60%.
- 34
Больш як на $34 млрд Рэспубліка Беларусь паставіла малочнай прадукцыі на экспарт за 2010-2024 гг.
- 5

Краіна займала 5 месца ў сусветным экспарце алею з рапсу ў 2024 годзе.
- 12
Краіна займала 12 месца ў сусветным экспарце ДСП у 2024 годзе.
- 5
Краіна займала 5 месца сярод сусветных экспарцёраў ільну і льняных тканін у 2024 годзе.
- 156
У 156 краін у 2024 годзе экспартаваліся беларускія тавары.
- 109

У 109 краін пастаўляліся ў 2024 г. беларуская сельгаспрадукцыя і прадукты харчавання.
- 995

995 арганізацый-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій дзейнічалі па стане на 1 студзеня 2025 г.
- 1
Беларускі экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Сяргея Вязовіча заваяваў 3 месца на завершаным у Саудаўскай Аравіі ралі-рэйдзе "Дакар-2020". А ў 2023 годзе спартыўная каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ўпершыню ў гісторыі стала пераможцам ралі-рэйду "Шаўковы шлях - 2023".
- 256
256 відаў інавацыйнай прадукцыі выпускаецца на ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК".
- 450

450 т - грузападымальнасць самага вялікага ў свеце кар’ернага самазвала БЕЛАЗ 75710, створанага ў Беларусі ў 2013 г. Устанавіў рэкорд Гінеса, калі правёз па выпрабавальным палігоне груз на 503,5 т.
- 74,7

У Беларусі чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні - 74,7 года (2024 г.).
- 150
150 тыс. пацыентаў з больш як 100 краін свету, згодна з данымі Міністэрства аховы здароўя, штогод прыязджаюць у Беларусь на лячэнне і аздараўленне.
- 56,1
За 10 гадоў у Беларусі праведзена 3144 трансплантацыі нырак, 699 трансплантацый печані, 377 трансплантацый сэрца, 22 трансплантацыі лёгкіх, 33 мультыорганныя трансплантацыі. Толькі ў 2019 г. выканана 528 трансплантацый органаў (56,1 на 1 млн насельніцтва).
- 326
326 аддзяленняў медыцынскай рэабілітацыі функцыянуюць у краіне, у тым ліку 96 стацыянарных аддзяленняў, згодна з данымі Міністэрства аховы здароўя.
- 2,9
Беларусі ўдаецца ўтрымліваць узровень дзіцячай смяротнасці да 2,9 на 1 тыс. нованароджаных жывымі (2024 г.). Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце. Павялічваецца выжывальнасць дзяцей з экстрэмальна нізкай масай цела, выходжваюцца нованароджаныя, якія з’явіліся на свет на 22 тыдні цяжарнасці. Беларусь займае лідзіруючыя месцы сярод краін з самым нізкім узроўнем дзіцячай і мацярынскай смяротнасці.
- 1 723

1 723 млн чалавек перавезена у Беларусі ўсімі відамі транспарту за год (2024 г.).
- 1,6
Больш за 1,6 тыс. км - працягласць беларускіх аўтадарог з павышаным скорасным рэжымам.
- 1,5
Больш як 1,5 тыс. км, згодна з данымі Мінтранса, складае агульная працягласць 2 транс’еўрапейскіх транспартных калідораў у межах Беларусі.
Тэрыторыю Рэпублікі Беларусь перасякаюць транс’еўрапейскія транспартныя калідоры, вызначаныя па міжнароднай класіфікацыі пад нумарам II "Захад - Усход" (Берлін - Варшава - Мінск - Масква - Ніжні Ноўгарад) і IX "Поўнач - Поўдзень" (Хельсінкі - Санкт-Пецярбург/Масква - Кіеў - Кішынёў) з адгалінаваннем IXB (Калінінград/Клайпеда - Вільнюс - Мінск - Кіеў - Кішынёў). Яны звязваюць Заходнюю Еўропу са многімі прамысловымі цэнтрамі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы і іншых краін.
- 5,5
Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных пуцей у Рэспубліцы Беларусь складае больш за 5,5 тыс. км, з іх звыш 25% электрыфікаваны.
- 339
339 шт. на 1 тыс. чалавек - забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі (на 1 студзеня 2025 г.).
- 2 136,2
Працягласць унутраных водных пуцей Беларусі, адкрытых для суднаходства, складае 2 136,2 км. Унутраныя водныя пуці размешчаны на рэках Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Нёман, Заходняя Дзвіна, Піна, Мухавец, Гарынь, Свіслач, а таксама на Днепра-Бугскім і Аўгустоўскім каналах.
- 109

109 узнагарод: 22 залатыя, 39 сярэбраных, 48 бронзавых заваяваны беларусамі на Алімпійскіх гульнях пасля афіцыйнага прызнання Нацыянальнага алімпійскага камітэта краіны (21 верасня 1993 г. на 101-й сесіі МАК у Манака).
- 618
У Беларусі ў 2024 годзе налічвалася 618 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, якія мелі 20,1 тыс. нумароў.
- 478
478 - колькасць санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння ў 2024 годзе, якія адначасова маглі прыняць амаль 49 тыс. наведвальнікаў.
- 1 842
На канец 2024 г. налічвалася 1 842 помнікі архітэктуры Беларусі.
- 1 216

На канец 2024 г. налічвалася 1 216 помнікаў гісторыі Беларусі.
- 67
На канец 2024 г. налічвалася 67 помнікаў мастацтва Беларусі.
- 2 221
На канец 2024 г. налічваўся 2 221 помнік археалогіі Беларусі.
- 155
На канец 2024 г. ў Беларусі працавала 155 музеяў.
- 23 650

На канец 2024 г. у Беларусі функцыянавала 23 650 фізкультурна-спартыўных збудаванняў.
- 17,1
17,1 млн га - плошча існуючых паляўнічых угоддзяў.
- 427,6
427,6 тыс. турыстаў (з іх 13,9 тыс. - іншаземцы) у 2024 годзе скарысталіся паслугамі 1 408 суб’ектаў аграэкатурызму.
- 9,75

9,75% - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка (з 25 чэрвеня 2025 г.).
- 21
21 банк дзейнічае на тэрыторыі Беларусі (на 1 сакавіка 2024 г.).
- 5,8
5,8% - узровень інфляцыі ў Беларусі (верасень 2025 г. да снежня 2024 г.).
- 8,9
8,9 млрд дол. ЗША - міжнародныя рэзервовыя актывы (на 1 лістапада 2024 г.).
- 66

66 двухбаковых міжнародных пагадненняў аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый заключана Рэспублікай Беларусь.
- 44,4
44,4 т - залаты запас Беларусі (на 1 студзеня 2022 г.).
- 19,3
19,3 млн шт. банкаўскіх пластыкавых картак дзейнічалі ў Беларусі на 1 ліпеня 2024 г.
- 70
70 міжнародных пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў заключана Рэспублікай Беларусь.
- 11,3
11,3 млрд прамых замежных інвестыцый накоплена ў эканоміцы Беларусі на 1 ліпеня 2025 г.
- 1,8
1,8 млрд прамых замежных інвестыцый прыцягнута на чыстай аснове ў эканоміку за студзень-чэрвень 2025 г.
- 71,4
71,4% насельніцтва Беларусі ва ўзросце 6-72 гадоў карыстаюцца персанальным камп’ютарам (2024 г.).
- 94,3
94,3% насельніцтва Беларусі ва ўзросце 6-72 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам (2024 г.).
- 98,9
98,9% насельніцтва Беларусі ва ўзросце 6-72 гадоў карыстаюцца сотавай сувяззю (2024 г.).
- 100
У Рэспубліцы Беларусь 100% насельніцтва мае доступ да электраэнергіі.
- 56
56 гідраэлектрастанцый агульнай электрычнай магутнасцю больш за 98 МВт дзейнічаюць у Беларусі.
- 116

У краіне пабудавана 116 ветраэнергетычных установак агульнай электычнай магутнасцю звыш 130 МВт, большая частка з якіх размешчана ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
- 105
Беларусь мае 105 фотаэлектрычных (сонечных) станцый агульнай электрычнай магутнасцю звыш 270 МВт, большая частка з якіх размяшчаецца ў Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях.
- 42
У Беларусі пабудаваны 42 біягазавыя ўстаноўкі, якія выпрацоўваюць як электрычную, так і цеплавую энергію. Агульная электрычная магутнасць - звыш 54 МВт, цеплавая - больш за 27 МВт.
- 1 376
1 376 станцый зарадкі электрычнага транспарту налічвалася ў Беларусі на пачатак 2025 г.
- 577
577 тыс. т умоўнага паліва сэканомлена ў 2022 г. у Беларусі дзякуючы рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў.
- 100
100% шматкватэрных жылых дамоў пабудавана ў 2024 г. у энергаэфектыўным выкананні.
- 80
80 экалагічных грамадскіх аб’яднанняў дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама каля 20 экалагічных цэнтраў, у якіх звыш 30 тыс. навучэнцаў штогод наведваюць 2,5 тыс. гурткоў эколага-біялагічнага профілю.
- 15
Рэспубліка Беларусь штогод экспартуе другасных рэсурсаў на $15 млн.
- 147

147 электробусаў было задзейнічана ў перавозках пасажыраў на тэрыторыі Беларусі на пачатак 2025 г.




















