Дзяржаўны гімн
Гэта ўрачысты музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных законам: у час афіцыйных дзяржаўных цырымоній, рытуалаў, урачыстасцей, спартыўных спаборніцтваў. Тэкст Дзяржаўнага гімна праслаўляе жаданне беларускага народа жыць у міры, яго працавітасць, гатоўнасць абараняць родную зямлю.
Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Словы М. Клімковіча, У. Карызны.
Музыка Н. Сакалоўскага