Прэзідэнт - дзецям

Дарагі сябар!

Ты ўжо зрабіў першы крок на шляху да станаўлення дарослым. За гэты перыяд трэба шмат чаго паспець, каб стаць сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Няхай гэты час пройдзе з карысцю: азірніся вакол, задумайся, на якой зямлі ты жывеш, якія людзі побач з табой, што нас усіх аб'ядноўвае, што важна для цябе цяпер, чым будзеш займацца ў будучым, чым ганарыцца. Імкніся да ўсяго новага, будзь адкрыты для новых ведаў. Гэты раздзел дапаможа табе разабрацца ў многіх дарослых пытаннях.

Ты даведаешся, як уладкавана наша дзяржава, па якіх законах і правілах жыве наша грамадства, якія правы і абавязкі мае кожны грамадзянін.

Ты ўбачыш, якая цікавая гісторыя, разнастайны жывёльны і раслінны свет Беларусі.

Ты даведаешся, як дзяржава дапамагае маладым грамадзянам знайсці сваё прызванне і заняць годнае месца ў грамадстве.