Дзяржаўны пагранічны камітэт
Агульная інфармацыя
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, забяспечвае пагранічную бяспеку, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы, каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі.
Асноўныя задачы
- правядзенне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэнне пагранічнай бяспекі;
- арганізацыя аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўленне кіраўніцтва органамі пагранічнай службы;
- арганізацыя ўзаемадзеяння і каардынацыя дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі;
- удзел у вырашэнні задач па абароне Беларусі;
- арганізацыя пропуску праз Дзяржаўную граніцу фізічных асоб, а таксама ў межах сваёй кампетэнцыі транспартных сродкаў;
- папярэджанне і спыненне правапарушэнняў, якія ствараюць пагрозу пагранічнай бяспецы;
- усебаковае забеспячэнне аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы.
Месцазнаходжанне:
220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 24