Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Крутой Дзмітрый Мікалаевіч

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў Бялынічах Магілёўскай вобласці.

У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2003 годзе пачаў працаваць інжынерам на кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", у тым жа годзе паступіў у аспірантуру.

У 2004-2006 гадах працаваў у Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь - вядучым, потым галоўным эканамістам упраўлення эканомікі і інвестыцый.

З 2006 па 2010 год працаваў у Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь намеснікам начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў.

З 2010 па 2014 год быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў - начальнікам упраўлення ляснога комплексу ў Міністэрстве эканомікі, у 2014-2017 гадах - намеснік міністра эканомікі, у 2017-2018 гадах - першы намеснік Міністра эканомікі.

У 2018-2019 гадах - Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З 2019 па 2020 год быў Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 2020-2022 гадах працаваў Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2022 года па чэрвень 2024-га працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежнасці Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

У чэрвені 2024 года назначаны Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пярцоў Уладзімір Барысавіч

Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віцебску.

У 1996-м скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1995-1999 гадах - рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання, у 1999-2002 гадах - галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.

У 2002-2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне.

У 2003-2008 гадах - дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра "Тэлерадыёкампанія "Гродна".

2008-2010 гады - дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала "РТР-Беларусь" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

2010-2021 гады - дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі.

У 2021-2024 гадах працаваў Міністрам інфармацыі.

У красавіку 2024 года быў назначаны Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З мая 2025 года - Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Чупрыс Вольга Іванаўна

Чупрыс Вольга Іванаўна

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Нарадзілася ў 1969 годзе ў г.Мінску.

У 1992 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства". Доктар юрыдычных навук, прафесар.

У 1992 годзе - дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы Маскоўскага раёна г.Мінска ўпраўлення юстыцыі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

У 1992-1997 гадах - аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1997-2004 гадах - выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2004-2005 гадах - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2005-2010 гадах - дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2010-2015 гадах - намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2015-2018 гадах - загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2018-2019 гадах - прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са снежня 2019 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Матусевіч Дзмітрый Феафанавіч

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. Маладзечне Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2001 г.), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2004 г.) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2010 г.).

2001-2007 гг. - аспірант, асістэнт кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

З 2007 г. - на дзяржаўнай службе. Займаў розныя пасады ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, Міністэрстве эканомікі, Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2014 г. - намеснік начальніка, з 2015 г. - начальнік галоўнага ўпраўлення ў Міністэрстве эканомікі.

2017-2020 гг. - намеснік Міністра эканомікі.

2020-2025 гг. - Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

З 27 сакавіка 2025 г. - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Муравейка Павел Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1971 г. у горадзе Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1992 г. скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба - намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёна.

Пасля заканчэння ў 2001 г. камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У 2008 г. скончыў дзяржаўную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі" і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

З 2013 г. - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

У 2022 г. назначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У 2024 г. назначаны начальнікам Генеральнага штаба - першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

З верасня 2026 г. - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.