Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі

Агульная інфармацыя

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці, энергаэфектыўнасці, па ажыццяўленні нагляду ў будаўніцтве, а таксама нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі. У структуру камітэта ўваходзіць больш за 50 арганізацый.

Асноўныя задачы

  • павышэнне бяспекі, якасці, канкурэнтаздольнасці прадукцыі (паслуг), рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў, устараненне тэхнічных бар'ераў у гандлі, абарона інтарэсаў дзяржавы і спажыўцоў;
  • забеспячэнне адзінства вымярэнняў, акрэдытацыі, пацвярджэння адпаведнасці;
  • ажыццяўленне агульнай каардынацыі распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў і дзяржаўных стандартаў;
  • забеспячэнне стварэння, развіцця і падтрымання на патрэбным узроўні тэхнічнай базы эталонаў адзінак велічынь, арганізацыя правядзення дзяржаўных выпрабаванняў;
  • каардынацыя і арганізацыя правядзення работ па сертыфікацыі прадукцыі, работ, паслуг, персаналу, сістэм менеджменту якасці, сістэм кіравання навакольным асяроддзем, аховай працы, энергетычнага менеджменту, бяспекай харчовых прадуктаў і інш.;
  • фарміраванне дзяржаўнай палітыкі ў сферы эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, арганізацыя распрацоўкі і рэалізацыі канцэпцый і рэспубліканскіх праграм па энергазберажэнні;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем тэхнічных рэгламентаў і стандартаў, сродкамі вымярэнняў, рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі;
  • нагляд у будаўніцтве і кантроль адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам;
  • арганізацыя і каардынацыя работ па міжнародным супрацоўніцтве Беларусі ў вышэйназваных сферах.

Месцазнаходжанне:

220053, г. Мінск, Старавіленскі тракт, 93

Афіцыйны сайт:

www.gosstandart.gov.by