Біяграфія Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкі

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка - першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Яго называюць "палітыкам ад народа", "самым народным Прэзідэнтам", "Бацькам". Біяграфія беларускага лідара з самых ранніх гадоў была няпростая і насычаная. Але менавіта цяжкасці, якія даводзілася пастаянна пераадольваць, загартавалі стальны характар, навучылі па-сапраўднаму працаваць, выхавалі яркія лідарскія якасці.

Канстытуцыйным статусам надзелены Усебеларускі народны сход. У знешняй палітыцы краіна застаецца адкрытай для канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі без выключэння партнёрамі, захоўваючы прыхільнасць да існуючых саюзніцкіх адносін. Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і дзяржавай-партнёрам у БРІКС.

2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці. Акрамя ўсебаковых пераўтварэнняў, накіраваных на эканамічнае развіццё і рост дабрабыту грамадзян, у прыярытэце таксама ўмацаванне інстытута сям'і, традыцыйных маральных каштоўнасцей, патрыятызму. Рэспубліка Беларусь застаецца прыхільнай да прагматычнай знешняй палітыкі, мірнага вырашэння канфліктаў і пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Краіна паглыбляе стратэгічнае партнёрства з Расіяй і Кітаем, пашырае сваю прысутнасць у Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.