Сям'я

Старэйшыя сыны – Віктар і Дзмітрый – вучыліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абодва, па слядах бацькі, служылі ў пагранічных войсках.

Віктар Лукашэнка з'яўляецца Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Разам з жонкай Ліліяй выхоўвае чацвярых дзяцей: дачок Вікторыю і Валерыю, сыноў Аляксандра і малодшага Яраслава.

Са спортам звязана і кар'ера Дзмітрыя Лукашэнкі. Ён – старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які ўдзяляе вялікую ўвагу дзіцячаму спорту, падтрымлівае і праводзіць пад сваёй эгідай шмат спаборніцтваў, дапамагае юным спартсменам. У Дзмітрыя Лукашэнкі і яго жонкі Ганны тры дачкі: Дар'я, Настасся і Аляксандра. Старэйшыя праяўляюць музычныя здольнасці, не раз адзначаны на розных фестывалях і конкурсах.

Малодшы сын Прэзідэнта Мікалай Лукашэнка скончыў Астрашыцка-Гарадоцкую сярэднюю школу. Захапляецца хакеем, музыкай, замежнымі мовамі.

Сыны Прэзідэнта – апора і падтрымка, нязменна побач на дзяржаўных мерапрыемствах і, вядома, ва ўтульным асяроддзі сям'і.