Міжнацыянальныя адносіны

На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі зарэгістравана 140 нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў і іх арганізацыйных структур прадстаўнікоў 25 нацыянальнасцей.

Сярод іх – маючыя статус міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных. Асноўныя статутныя задачы – гэта культурна-асветная і дабрачынная дзейнасць.

Пры аб'яднаннях створаны творчыя калектывы, працуюць нядзельныя  школы па вывучэнні мовы і культуры сваёй гістарычнай Радзімы. Нацыянальна-культурныя грамадскія аб'яднанні актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам Беларусі, іншых падзеях рэспубліканскага і мясцовага значэння і ўносяць важны ўклад у духоўнае жыццё беларускага грамадства.

Пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей з 2006 года працуе Кансультатыўны міжэтнічны савет, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі 20 нацыянальных супольнасцей.