Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Нацыянальны банк – цэнтральны банк і дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь. Незалежны ў сваёй дзейнасці і падсправаздачны толькі Прэзідэнту. Кіраўнік дзяржавы зацвярджае статут Нацбанка і назначае, са згоды Парламента, старшыню і членаў праўлення.
Асноўныя мэты дзейнасці
- падтрыманне цэнавай стабільнасці;
- забеспячэнне стабільнасці банкаўскай сістэмы Беларусі;
- забеспячэнне эфектыўнага, надзейнага і бяспечнага функцыянавання плацежнай сістэмы.
Асноўныя функцыі
- распрацоўвае асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і сумесна з Урадам забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі;
- з'яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, ажыццяўляючы іх рэфінансаванне;
- ажыццяўляе эмісію грошай, а таксама каштоўных папер Нацыянальнага банка;
- фарміруе залаты запас і фонд каштоўных камянёў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
- стварае золатавалютныя рэзервы па ўзгадненні з Прэзідэнтам і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
- ажыццяўляе валютнае рэгуляванне і валютны кантроль;
- рэгулюе крэдытныя адносіны;
- рэгулюе лізінгавую і мікрафінансавую дзейнасць, а таксама дзейнасць па правядзенні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі;
- рэгулюе і арганізуе грашовае абарачэнне;
- устанаўлівае правілы і парадак правядзення банкаўскіх аперацый;
- ажыццяўляе банкаўскі нагляд;
- ажыццяўляе ліцэнзаванне банкаўскай дзейнасці;
- ажыццяўляе маніторынг фінансавай стабільнасці;
- арганізуе функцыянаванне плацежнай сістэмы і ажыццяўляе нагляд за ёй;
- ажыццяўляе фарміраванне і развіццё адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы;
- вядзе банкаўскую, грашова-крэдытную статыстыку, статыстыку фінансавага рынку, плацежнага балансу, міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, валавога знешняга доўгу Беларусі, фінансавай устойлівасці і размяшчае афіцыйную статыстычную інфармацыю на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка.
Месцазнаходжанне:
220008, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 20