Міністэрства замежных спраў
Агульная інфармацыя
Міністэрства замежных спраў (МЗС) праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы знешніх сувязей. У сістэму МЗС уваходзяць цэнтральны апарат, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы за мяжой, а таксама рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн".
Асноўныя задачы
- рэалізацыя адзінай знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку каардынацыя палітыкі ў сферы знешнеэканамічнай і знешнегандлёвай дзейнасці;
- забеспячэнне правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міжнародных адносінах;
- прадстаўленне Рэспублікі Беларусь у адносінах з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі, фарміраванне, падтрыманне і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой;
- каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па забеспячэнні адзінай палітыкі Беларусі ў адносінах з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
- абарона правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі і юрыдычных асоб Беларусі за мяжой;
- стварэнне спрыяльных умоў для пашырэння эканамічных інтарэсаў Беларусі за мяжой;
- кантроль за выкананнем міжнародных дагавораў;
- кіраванне работай замежных устаноў Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне развіцця інфраструктуры знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і аказанне садзейнічання ў развіцці інфраструктуры знешнеэканамічнай дзейнасці рэспублікі;
- каардынацыя знешнегандлёвай палітыкі і работы па фарміраванні гандлёвага рэжыму Беларусі ў адносінах з замежнымі дзяржавамі;
- садзейнічанне ў прыцягненні замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі;
- знешнепалітычнае забеспячэнне дэлімітацыі, дэмаркацыі і праверкі праходжання Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
Месцазнаходжанне:
220030, Мінск, вул. Леніна, 19