Міністэрства па падатках і зборах

Агульная інфармацыя

Міністэрства па падатках і зборах - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку і ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы падаткаабкладання, а таксама ў межах кампетэнцыі  ажыццяўляе дзяржрэгуляванне ў рамках забеспячэння кантролю за выкананнем заканадаўства, рэгулюючага вытворчасць і абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў, абарот тытунёвай сыравіны, і рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы ігральнага бізнесу.

Асноўныя задачы

  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем падатковага заканадаўства, уключаючы кантроль за правільнасцю вылічэння, своечасовасцю і паўнатой выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, заканадаўства аб прадпрымальніцтве, ліцэнзаванні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, у сферы дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства, што рэгулюе вытворчасць і абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў, абарот тытунёвай сыравіны;
  • ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю ў сферы ігральнага бізнесу і выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці ў гэтай сферы;
  • улік належных да выплаты і фактычна выплачаных сум падаткаў, іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт;
  • распрацоўка прапаноў па пытаннях рэгулявання і кіравання ў сферы падаткаабкладання.

Месцазнаходжанне:

220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 9

Афіцыйны сайт:

www.nalog.gov.by