Спартыўныя захапленні
У дзяцінстве, як і ў тысяч беларускіх хлопчыкаў, усё пачыналася з футбольнага мяча. Да гэтага часу Кіраўнік дзяржавы лічыць сябе футбалістам. Але траўма калена прымусіла змяніць спартыўны профіль. І вось ужо ва ўсім свеце беларускага Прэзідэнта ведаюць як лідара аматарскай хакейнай дружыны. Хакеем, па прыкладзе бацькі, сур'ёзна захапляюцца і сыны Аляксандра Лукашэнкі. Сёння з малодшым Мікалаем гуляюць у адной камандзе.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў жыцці ўпраўленца спорт вельмі неабходны. У час сустрэчы ў Акадэміі кіравання Прэзідэнт падкрэсліваў:
Футбол, хакей, лыжы бегавыя і горныя, лыжаролеры, гульнявыя віды, веласпорт і тэніс – усімі гэтымі відамі спорту захапляўся і захапляецца беларускі лідар. Асобна трэба сказаць пра біятлон – гэта наогул наш нацыянальны від спорту, захапленне соцень балельшчыкаў. У аматарскіх спаборніцтвах біятланістаў "Мінская лыжня" Аляксандр Лукашэнка таксама ўдзельнічаў не раз.
Акрамя ўласнага захаплення спортам Аляксандр Лукашэнка, безумоўна, самы заўзяты і адданы спартыўны балельшчык. Асабіста віншуе спартсменаў з кожнай перамогай, сочыць і перажывае ў час гучных стартаў, інспектуе пляцоўкі для правядзення спаборніцтваў, шмат сустракаецца са спартсменамі. Каб выйсці на старт, патрэбна жаданне. Каб прыйсці да фінішу – воля. І толькі трэніроўкі, стратэгія і тактыка даюць магчымасць заняць месца на п'едэстале.
Дзяржава робіць усё, каб на подыум падымаліся беларускія спартсмены, на сусветных арэнах гучаў беларускі гімн і развяваўся сцяг краіны. У многіх вялікіх гарадах краіны ёсць лядовыя Палацы, стадыёны, спартыўныя комплексы рознага профілю. Каб дзеці станавіліся на канькі, раскатвалі свае першыя звязкі на лядовых пляцоўках і футбольных палях, і праз гады пагражалі сусветным дружынам беларускім сцягам.
Адсюль і даручэнні Прэзідэнта: наладзіць вытворчасць свайго. Адрадзіць тыя ж "Целяханы", якія ведалі некалі ад Варшавы да Уладзівастока. Каб набіраць скорасць і лёгка каціць на сваіх, айчынных, мог кожны школьнік, спартсмен-пачатковец або бацька, які дае першыя ўрокі сыну.
Каб Беларусь ведалі ў свеце як краіну спартыўную. Прыязджалі да нас на вялікія старты: II Еўрапейскія гульні, чэмпіянаты Еўропы і свету. Асабістым прыкладам Прэзідэнт паказвае, наколькі важны рух для чалавека. Важна, каб дзеці бачылі энергічных, актыўных бацькоў, ставілі мэты і выхоўвалі характар. Здароўе чалавека – у яго руках. У штодзённых прывычках, руціне, дысцыпліне і волі. Здароўе нацыі залежыць ад кожнага з нас.