Міністэрства прамысловасці

Агульная інфармацыя

Міністэрства прамысловасці - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які садзейнічае эфектыўнай рабоце прамысловых прадпрыемстваў дзяржаўнай і змешанай формы ўласнасці, распрацоўвае прагнозы развіцця прамысловасці, удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі праграм развіцця прыярытэтных галін прамысловасці і развівае знешнегандлёвую дзейнасць дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў.

Асноўныя задачы

  • правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Мінпраму, і гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ў кіраванне Мінпрама, у мэтах задавальнення патрэбнасцей народнай гаспадаркі і насельніцтва рэспублікі ў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, таварах народнага спажывання і паслугах;
  • распрацоўка прагнозаў вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага развіцця адпаведных галін;
  • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі праграм развіцця прыярытэтных галін прамысловасці;
  • развіццё сумесна з іншымі зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання знешнегандлёвай дзейнасці шляхам нарошчвання экспарту тавараў і паслуг, прыцягнення інвестыцый, стварэння камерцыйных арганізацый з удзелам інвестараў;
  • ажыццяўленне дзяржрэгулявання металургічнай вытворчасці, вытворчасцей гатовых металічных вырабаў, машын і абсталявання, электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання, транспартных сродкаў і абсталявання, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць гэтыя віды эканамічнай дзейнасці.
Міністэрства прамысловасці

Месцазнаходжанне:

220033, г. Мінск, пр. Партызанскі, 2, корп. 4.

Афіцыйны сайт:

www.minprom.gov.by