Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Агульная інфармацыя

Нацыянальная акадэмія навук (Акадэмія навук) – вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, што выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы, выступае ў якасці галаўной арганізацыі рэспублікі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі.

Асноўныя задачы

  • навуковае забеспячэнне эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўна-прававога развіцця Рэспублікі Беларусь, яе культуры, а таксама рацыянальнага выкарыстання і аховы прыроды;
  • арганізацыя і каардынацыя фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў;
  • правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі, каардынацыя і дзяржрэгуляванне дзейнасці арганізацый у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах;
  • арганізацыя і правядзенне даследаванняў палярных раёнаў Зямлі;
  • забеспячэнне ўкаранення айчынных тэхналогій у фармацэўтыку, аграпрамысловы комплекс, біятэхналагічную вытворчасць, галіны новых матэрыялаў і іншыя высокатэхналагічныя сектары эканомікі;
  • вызначэнне і ўнясенне для зацвярджэння пералікаў прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў;
  • выяўленне прынцыпова новых шляхоў навукова-тэхнічнага прагрэсу, удзел у распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанні дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы;
  • стварэнне ўмоў для развіцця навуковых школ, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і павышэння кваліфікацыі вучоных і спецыялістаў;
  • правядзенне маніторынгавых і аператыўных сацыялагічных даследаванняў;
  • арганізацыя і правядзенне маніторынгу расліннага свету і геафізічнага маніторынгу, правядзенне маніторынгу жывёльнага свету і комплекснага маніторынгу натуральных экалагічных сістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях.
Национальная академия наук Беларуси

Месцазнаходжанне:

220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66

Афіцыйны сайт:

www.nasb.gov.by