Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Нацыянальны банк – цэнтральны банк і дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь. Незалежны ў сваёй дзейнасці і падсправаздачны толькі Прэзідэнту. Кіраўнік дзяржавы зацвярджае статут Нацбанка і назначае, са згоды Парламента, старшыню і членаў праўлення.

Асноўныя мэты дзейнасці

  • падтрыманне цэнавай стабільнасці;
  • забеспячэнне стабільнасці банкаўскай сістэмы Беларусі;
  • забеспячэнне эфектыўнага, надзейнага і бяспечнага функцыянавання плацежнай сістэмы.

Асноўныя функцыі

  • распрацоўвае асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і сумесна з Урадам забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі;
  • з'яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, ажыццяўляючы іх рэфінансаванне;
  • ажыццяўляе эмісію грошай, а таксама каштоўных папер Нацыянальнага банка;
  • фарміруе залаты запас і фонд каштоўных камянёў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
  • стварае золатавалютныя рэзервы па ўзгадненні з Прэзідэнтам і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • ажыццяўляе валютнае рэгуляванне і валютны кантроль;
  • рэгулюе крэдытныя адносіны;
  • рэгулюе лізінгавую і мікрафінансавую дзейнасць, а таксама дзейнасць па правядзенні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі;
  • рэгулюе і арганізуе грашовае абарачэнне;
  • устанаўлівае правілы і парадак правядзення банкаўскіх аперацый;
  • ажыццяўляе банкаўскі нагляд;
  • ажыццяўляе ліцэнзаванне банкаўскай дзейнасці;
  • ажыццяўляе маніторынг фінансавай стабільнасці;
  • арганізуе функцыянаванне плацежнай сістэмы і ажыццяўляе нагляд за ёй;
  • ажыццяўляе фарміраванне і развіццё адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы;
  • вядзе банкаўскую, грашова-крэдытную статыстыку, статыстыку фінансавага рынку, плацежнага балансу, міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі, валавога знешняга доўгу Беларусі, фінансавай устойлівасці і размяшчае афіцыйную статыстычную інфармацыю на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка.
Национальный банк Республики Беларусь

Месцазнаходжанне:

220008, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 20

Афіцыйны сайт:

www.nbrb.by