Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты
Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Цяпер дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, дзяржаўныя і святочныя дні ўстанаўлівае Усебеларускі народны сход.
Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.
Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.
Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.
Дзяржаўныя святы
- Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
- Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
- Дзень Перамогі – 9 мая;
- Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;
- Дзень народнага адзінства – 17 верасня.
Агульнарэспубліканскія святочныя дні
- Новы год – 1 і 2 студзеня;
- Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;
- Дзень жанчын – 8 сакавіка;
- Свята працы – 1 мая;
- Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.
Рэлігійныя святочныя дні
- Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;
- Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
- Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;
- Дзень памяці – 2 лістапада;
- Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.
- Дзень работнікаў сацыяльнай абароны – 5 студзеня;
- Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў – першая нядзеля студзеня;
- Дзень ратавальніка – 19 студзеня;
- Дзень дыпламатычнага работніка – 22 студзеня;
- Дзень беларускай навукі – апошняя нядзеля студзеня;
- Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы – 21 лютага;
- Дзень міліцыі – 4 сакавіка;
- Дзень унутраных войскаў – 18 сакавіка;
- Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы – 23 сакавіка;
- Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – чацвёртая нядзеля сакавіка;
- Дзень геолага – першая нядзеля красавіка;
- Дзень судовага эксперта – 22 красавіка;
- Дзень друку – 5 мая;
- Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – 7 мая;
- Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту – трэцяя субота мая;
- Дзень пагранічніка – 28 мая;
- Дзень хіміка – апошняя нядзеля мая;
- Дзень меліяратара – першая нядзеля чэрвеня;
- Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці – другая нядзеля чэрвеня;
- Дзень медыцынскіх работнікаў – трэцяя нядзеля чэрвеня;
- Дзень работнікаў пракуратуры – 26 чэрвеня;
- Дзень вынаходніка і рацыяналізатара – апошняя субота чэрвеня;
- Дзень эканаміста – 30 чэрвеня;
- Дзень кааперацыі – першая субота ліпеня;
- Дзень работнікаў воднага транспарту – першая нядзеля ліпеня;
- Дзень работнікаў падатковых органаў – другая нядзеля ліпеня;
- Дзень металурга – трэцяя нядзеля ліпеня;
- Дзень пажарнай службы – 25 ліпеня;
- Дзень работнікаў гандлю – апошняя нядзеля ліпеня;
- Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю - 2 жніўня;
- Дзень чыгуначніка – першая нядзеля жніўня;
- Дзень будаўніка – другая нядзеля жніўня;
- Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі – 23 жніўня;
- Дзень шахцёра – апошняя нядзеля жніўня;
- Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці – першая нядзеля верасня;
- Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства – 12 верасня;
- Дзень бібліятэк – 15 верасня;
- Дзень мытніка – 20 верасня;
- Дзень работнікаў лесу – трэцяя нядзеля верасня;
- Дзень машынабудаўніка – апошняя нядзеля верасня;
- Дзень архівіста – 6 кастрычніка;
- Дзень настаўніка – першая нядзеля кастрычніка;
- Дзень работнікаў культуры – другая нядзеля кастрычніка;
- Дзень стандартызацыі – 14 кастрычніка;
- Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці – 15 кастрычніка;
- Дзень аўтамабіліста і дарожніка – апошняя нядзеля кастрычніка;
- Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі – першая нядзеля лістапада;
- Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – трэцяя нядзеля лістапада;
- Дзень страхавых работнікаў – першая субота снежня;
- Дзень юрыста – першая нядзеля снежня;
- Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі – 20 снежня;
- Дзень энергетыка – 22 снежня.
- Дзень інжынерных войскаў – 21 студзеня;
- Дзень войскаў проціпаветранай абароны – другая нядзеля красавіка;
- Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый – 2 жніўня;
- Дзень чыгуначных войскаў – 6 жніўня;
- Дзень ваенна-паветраных сіл – трэцяя нядзеля жніўня;
- Дзень танкістаў – другая нядзеля верасня;
- Дзень ракетных войскаў і артылерыі – 19 лістапада.
Iншыя святочныя дні
- Дзень спажыўца – 15 сакавіка;
- Дзень сям’і – 15 мая;
- Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
- Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
- Дзень ведаў – 1 верасня;
- Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
- Міжнародны дзень міру – 21 верасня;
- Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
- Дзень маці – 14 кастрычніка;
- Дзень бацькі - 21 кастрычніка;
- Дзень інвалідаў – 3 снежня;
- Дзень правоў чалавека – 10 снежня;
- Дзень беларускага кіно – 17 снежня.