Дзяржаўны мытны камітэт

Агульная інфармацыя

Дзяржаўны мытны камітэт — праваахоўны орган, які рэалізуе дзяржаўную мытную палітыку і ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва мытнай справай.

Асноўныя задачы

  • правядзенне дзяржаўнай мытнай палітыкі, ажыццяўленне непасрэднага кіраўніцтва мытнай справай і каардынацыя ў гэтай сферы дзейнасці іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый;
  • забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічнай бяспекі Беларусі, абарона яе эканамічных інтарэсаў;
  • забеспячэнне аднастайнага прымянення рэгулюючых мытныя праваадносіны міжнародных дагавораў і актаў, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, і заканадаўства Беларусі аб мытным рэгуляванні мытнымі органамі на тэрыторыі рэспублікі;
  • распрацоўка і прымяненне метадаў і сродкаў, якія забяспечваюць выкананне рэгулюючых мытныя праваадносіны міжнародных дагавораў і актаў, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, і заканадаўства Беларусі аб мытным рэгуляванні;
  • стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць паскарэнню тавараабароту пры ўвозе тавараў у Беларусь і вывазе тавараў з Беларусі праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусі;
  • арганізацыя барацьбы з кантрабандай і іншымі злачынствамі, дазнанне па якіх аднесена да кампетэнцыі мытных органаў, адміністрацыйнымі правапарушэннямі, вядзенне адміністрацыйнага працэсу па якіх аднесена да кампетэнцыі мытных органаў;
  • забеспячэнне выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў частцы, што датычыцца мытнай справы.
Государственный таможенный комитет

Месцазнаходжанне:

220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 45, корп. 1

Афіцыйны сайт:

www.customs.gov.by