Палітычныя партыі

Грамадска-палітычная абстаноўка і падзеі апошняга часу ў рэспубліцы паказваюць, што адной з важнейшых асноў паступальнага развіцця, незалежнасці і цэласнасці дзяржавы выступае з'яднанне грамадства на аснове агульных палітычных ідэй.

Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 14 лютага 2023 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў".

Змешчаныя ў гэтым Законе новаўвядзенні, з аднаго боку, далі магчымасць узняць на больш высокі ўзровень развіццё партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне, а з другога - актывізаваць работу палітычных партый, павысіць яе эфектыўнасць і канструктыўнае ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады. Вынікам заканадаўчых мер стала значнае ўзбуйненне партый, узмацненне ролі грамадзян у палітычным жыцці краіны.

Сёння на палітычным полі Рэспублікі Беларусь функцыянуюць партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі, а таксама канцэпцыі нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы.
  • 2 мая 2023 г. зарэгістравана новая палітычная партыя - Беларуская партыя "Белая Русь";
  • 23 чэрвеня 2023 г. прайшлі перарэгістрацыю Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Беларусі;
  • 30 чэрвеня 2023 г. перарэгістравана Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Зарэгістраваныя ў рэспубліцы палітычныя партыі, з'яўляючыся найважнейшай часткай грамадзянскай супольнасці, аказваюць істотны ўплыў на фарміраванне сістэмы каштоўнасцей грамадзян краіны, на іх светапогляд і палітычныя перакананні.