Міністэрства культуры

Агульная інфармацыя

Міністэрства культуры з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы культуры і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльнага ўзроўняў.

Асноўныя задачы

  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання ў гэтай сферы;
  • вызначэнне агульнай стратэгіі развіцця сферы культуры;
  • забеспячэнне захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
  • забеспячэнне правоў і свабод, абарона законных інтарэсаў грамадзян у сферы культуры;
  • садзейнічанне забеспячэнню агульнадаступнасці культурнай дзейнасці і культурных даброт, павышэнню іх якасці;
  • стварэнне ўмоў для развіцця юрыдычных асоб усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;
  • садзейнічанне развіццю культур нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Беларусі; 
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, забеспячэнне падтрымкі беларусаў замежжа ў сферы культуры.

Месцазнаходжанне:

220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11

Афіцыйны сайт:

www.kultura.by