Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі
У Беларусі актыўна развіваюцца нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі: друкаваныя, тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ, сеткавыя выданні.
Асноватворным нарматыўным прававым актам, які рэгулюе ўзаемаадносіны ў медыйнай сферы, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
На 1 студзеня 2026 года ў краіне зарэгістравана:
- 862 друкаваных сродка масавай інфармацыі (354 газеты, 496 часопісаў, 12 бюлетэняў), з іх 378 дзяржаўных і 484 недзяржаўных;
- 6 інфармацыйных агенцтваў: 2 дзяржаўныя і 4 недзяржаўных;
- 84 сеткавых выдання (76 дзяржаўных, 8 недзяржаўных);
- 139 тэлерадыёвяшчальных СМІ, з іх 75 дзяржаўных (34 радыёпраграмы і 41 тэлепраграма) і 64 недзяржаўных (23 радыёпраграмы і 41 тэлепраграма).
Нягледзячы на ўсё большую канкурэнцыю на інфармацыйным рынку, айчынныя СМІ па-ранейшаму застаюцца галоўнай крыніцай інфармацыі для беларусаў.
Буйнейшымі нацыянальнымі медыя з’яўляюцца Белтэлерадыёкампанія , ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" , выдавецкі дом "Беларусь сёння", выдавецкі дом "Звязда", Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Ва ўмовах змянення сусветнай інфармацыйнай прасторы і дынамічнага развіцця тэхналогій, фарматаў, метадаў падрыхтоўкі і перадачы інфармацыі медыйная галіна Беларусі сёння актыўна рухаецца ў напрамку лічбавай трансфармацыі.