Выдавецкі дом "Беларусь сегодня"

Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом "Беларусь сегодня" – сучасны шматпрофільны холдынг, які мае багатую гісторыю і традыцыі.

У 1927 годзе ў Беларусі была створана газета "Рабочий" – пазней яна стала называцца "Советская Белоруссия". У 1964 годзе газета была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З 2013 года выдавецкі дом аб'ядноўвае пяць буйнейшых выданняў краіны:

  • "СБ. Беларусь сегодня" (раней – "Советская Белоруссия"),
  • "Рэспубліка" (выдаецца з 1991 года),
  • "Сельская газета" (выдаецца з 1921 года),
  • "Знамя юности" (выдаецца з 1938 года),
  • "Народная газета" (выдаецца з 1990 года).

У 2015 годзе да холдынга далучылася адна са старэйшых FM-радыёстанцый Беларусі – "Альфа Радыё" (створана ў 1999 годзе), а ў 2024 годзе выдавецкі дом зарэгістраваў новую радыёпраграму – "Радыё Перамога".

У верасні 2018 года арганізацыя атрымлівае новую назву: цяпер гэта выдавецкі дом "Беларусь сегодня", і ўжо ў снежні ён рэгіструе першае ў краіне сеткавае выданне sb.by.

Выдавецкі дом "Беларусь сегодня" – імя, вядомае не толькі на беларускай медыйнай прасторы, але і за мяжой. Холдынг прапануе разнастайны сучасны кантэнт аб палітычным, эканамічным, культурным, спартыўным і міжнародным жыцці Беларусі, рэгіянальных і міжнародных падзеях.

Выдавецкі дом шырока выкарыстоўвае ў сваёй рабоце мультымедыйныя тэхналогіі. Установай зарэгістравана сеткавае выданне "sb.by". Тэлестудыя "СБ-ТБ" рыхтуе значны аб'ём высакаякаснага кантэнту, праводзіць прамыя трансляцыі самых розных мерапрыемстваў. Актыўна вядзецца работа ў сацыяльных сетках.

Адзін з найбольш яркіх напрамкаў у рабоце выдавецкага дома – стварэнне канвергентных спецпраектаў, у якіх адначасова задзейнічаны ўсе існуючыя ў холдынгу рэсурсы і пляцоўкі.