Беларусь у лічбах
3 617 км
207,6 тыс. кв. км
Рэспубліка Беларусь
Цэнтральнае становішча Беларусі ў Еўропе мае вялікае значэнне для развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей, міжнароднага турызму.
Брэсцкая вобласць
Брэсцкая вобласць ‒ заходнія вароты Беларусі і Еўразійскага эканамічнага саюза. Візітныя карткі: Брэсцкая крэпасць-герой, Белавежская пушча, Косаўскі палац, Ружанскі палац, “Белая вежа”.
Віцебская вобласць
Віцебская вобласць ‒ калыска беларускай дзяржаўнасці, тут размешчаны найстарэйшы горад краіны. Візітныя карткі: фестываль “Славянскі базар у Віцебску”, Браслаўскія азёры, Сафійскі сабор у Полацку.
Гомельская вобласць
Гомельская вобласць ‒ адзіны ў Беларусі рэгіён, дзе здабываецца нафта. Візітныя карткі: палац Румянцавых і Паскевічаў, Замкавая гара ў Тураве, тураўскія крыжы, неглюбскія ручнікі.
Гродзенская вобласць
Гродзенская вобласць ‒ рэгіён, дзе рэалізаваны маштабны інавацыйны праект: Беларуская АЭС. Візітныя карткі: Мірскі замак, Геадэзічная дуга Струвэ, Каложская царква, Аўгустоўскі канал.
Магілёўская вобласць
Магілёўская вобласць ‒ самы ўсходні рэгіён Беларусі. Тут знаходзіцца першая на тэрыторыі нашай краіны і найстарэйшая ў Еўропе аграрная ВНУ ‒ Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, першы акадэмічны цэнтр аграрнай навукі ў краінах СНД. Візітныя карткі: свята “Александрыя збірае сяброў”, Трафімава крыніца, Буйніцкае поле.
Мінская вобласць
Мінская вобласць ‒ найбуйнейшы рэгіён Беларусі з магутнай прамысловасцю. Візітныя карткі: БелАЗ, Налібоцкая пушча, Нясвіжскі замак, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, гарналыжныя курорты “Лагойск” і “Сілічы”.
Мінск
Мінск ‒ сталіца Беларусі, адзін з найстарэйшых гарадоў Еўропы, вядомы міратворчы цэнтр планеты. Візітныя карткі: Вароты Мінска, Палац Рэспублікі, плошча Перамогі, Нацыянальная бібліятэка.