Судовая ўлада
Судовая ўлада належыць судам. Яна складаецца з Канстытуцыйнага Суда і сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.
Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.
Вярхоўны Суд узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з’яўляецца вышэйшым судовым органам па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных справах.
Утварэнне надзвычайных судоў у Беларусі забараняецца.