Заканадаўчая ўлада
Ніжняя палата – Палата прадстаўнікоў, верхняя – Савет Рэспублікі.
Тэрмін паўнамоцтваў складае 5 гадоў, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
У складзе Палаты прадстаўнікоў 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца па выбарчых акругах і прадстаўляюць інтарэсы грамадзян.
Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У яго склад уваходзяць 64 члены: па 8 членаў выбіраецца ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 8 членаў Савета Рэспублікі назначае Прэзідэнт. Членам Савета Рэспублікі пажыццёва з яго згоды з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, якія спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі.
Права заканадаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту, Усебеларускаму народнаму сходу, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тыс. чалавек і рэалізуецца ў Палаце прадстаўнікоў.